Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Высокае

У перыяд Рускай рэвалюцыі 1905–1907 гг. рэвалюцыйны пад’ём Гродзенскай губерні быў меней заўважным у параўнанні з Мінскай і Віленскай. Сяляне Брэсцкага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні пад уплывам рэвалюцыйнай прапаганды выступалі супраць землеўладання памешчакаў. Асаблівай актыўнасцю былі адзначаны выступленні падзёншчыкаў і батракоў у Пружанскім павеце.

Аляксандр Міхал Сапега нарадзіўся 12 верасня 1730 г. у г. Высокае Берасцейскага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Старэйшы сын ваяводы Казіміра Лявона Сапегі, унук Міхаіла Казіміра, які падчас Паўночнай вайны быў саюзнікам Карла XII, але затым перайшоў на бок Пятра I і караля Аўгуста II.

Свята-Крыжаўзвіжанская царква размешчана ў цэнтры горада Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Першы камень у падмурак царквы быў закладзены 2 жніўня 1868 г., на свята прарока Іллі. Архітэктурны праект храма падрыхтаваў акадэмік В. І. Чагін, праект зацвердзілі ў 1864 г. Падрадчыкам будаўніцтва з’яўляўся мешчанін Чарнігаўскай губерні Г. А. Назараў. Пабудавалі храм на сродкі прыхаджан даволі хутка. 27 верасня 1869 г. царква была асвячона ў свята Узвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.

Горад Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ўпершыню ўпамінаецца ў XIVст. пад назвай Высокі Горад, калі яго наведаў Вялікі князь Літоўскі Гедымін.

Дзіцячая музычная школа ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці распачала сваю дзейнасць у 1978 годзе. Размясцілася па вуліцы Кірава ў двухпавярховым будынку, якi пабудаваны ў пачатку XXстагоддзя (раней тут у розны час размяшчалiся ваенкамат, інтэрнат, прыватныя кватэры).

Яраслаў Маркевіч нарадзіўся ў г. Высокае Камянецкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны.