Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кампазітары

Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку, бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.

Эдуард Сямёнавіч Ханок нарадзіўся 18 красавіка 1940 г. у Фёдараўскім раёне Кустанайскай вобласці (Казахстан) у сям’і ваеннаслужачага. У 1946 г. сям’я пераехала ў Беларусь, у г. Брэст. Потым бацька служыў на Калыме, дзе Эдуард навучыўся іграць на акардэоне, выступаў на школьных вечарах. У 1953 г. вярнуліся ў Брэст, тут Эдурад скончыў сярэднюю школу № 7 (1957) і музычную школу.

Віктар Мікалаевіч Трамбіцкі нарадзіўся 12 лютага 1895 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст). Яго бацька, Мікалай Іванавіч Трамбіцкі, капітан, камандзір 15-й роты артылерыі ў Брэст-Літоўскай крэпасці, любіў і разумеў музыку, добра іграў на раялі і нават нешта сачыняў, даў першыя ўрокі музыкі Віктару.

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла была створана ў г. Беластоку, які на той час уваходзіў у БССР, 1 лістапада 1939 г. Рыгорам Раманавічам Шырмам па даручэнні ўраду Беларускай ССР. Гэта быў першы ў заходніх абласцях Беларусі прафесійны музычны калектыў, які спачатку называўся Беларускім ансамблем песні і танца. Танцавальнай групай кіраваў балетмайстар Іван Маркавіч Хвораст (1902–1983), ураджэнец в. Кацёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Першы канцэрт ансамбля адбыўся 23 лютага 1940 г. у Доме Чырвонай арміі ў Беластоку. У чэрвені 1941 г. ансамбль з поспехам выступаў у Маскве.

Леанід Уладзіміравіч Нікольскі нарадзіўся 9 студзеня 1948 г. у вёсцы Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і праваслаўнага святара Уладзіміра Канстанцінавіча Нікольскага. Бацька ў свой час служыў у Гнеўчыцкім, а затым — Стрэльнянскім праваслаўных храмах. У сям’і расло сямёра дзяцей, і ўсе яны выхоўваліся на праваслаўных традыцыях.

Генрых Скірмунт нарадзіўся ў 1868 г. у в. Моладава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Належаў да старажытнага шляхецкага роду Скірмунтаў, які валодаў землямі на Пінскім Палессі, маёнткамі ў Моладаве, Парэччы і інш. Быў сынам Генрыха Скірмунта (1836–1916) і Марыі Твардоўскай, малодшым братам Канстанціна Скірмунта (1866–1949), польскага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата.

Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, мастак, педагог, публіцыст. Вялікі грамадзянін Еўропы з Варацэвічаў сваёй нястомнай дзейнасцю, усім, што паспеў зрабіць за сваё больш чым паўвекавое творчае жыццё, выклікае гонар і павагу ў сэрцах нашчадкаў. У якім бы мастацтве ён ні тварыў, усюды ўражвае дасканаласцю і высокімі пачуццямі. Спадчына Н. Орды настолькі вялікая і значная, што сучаснікі па праву называлі яго зоркай першай велічыні еўрапейскай культуры XIX ст., творчасць, на думку многіх, належыць розным народам і культурам.

Мікалай Канстанцінавіч Літвін нарадзіўся 11 мая 1951 года ў вёсцы Пятрэвічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара, народнага артыста БССР Анатоля Васільевіча Багатырова(1977).

Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 25 верасня 1765 года ў Гузаве каля Варшавы ў высокаадукаванай шляхецкай сям’і. Княжацкі род Агінскіх належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай.

Старонка 1 з 2