Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Маракі

Фёдар Вікенцьевіч Сакун нарадзіўся 23 верасня 1890 г. у вёсцы Галавачы Навагрудскага павета Мінскай губерні(цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Федзюкоўскай школе. Працаваў слесарам у дэпо вузлавой станцыі Лунінец. У 1913 г. быў прызваны ў Рускую армію, накіраваны матросам на Балтыйскі флот.

          У ходзе Руска-японскай вайны (1904–1905) у раёне вострава Цусіма 27–28 мая 1905 г. адбылася марская бітва паміж 2-й эскадрай Ціхаакіянскага флоту Расіі і Імператарскім флотам Японіі. У ходзе бітвы руская эскадра была цалкам разгромлена. Страчаны 27 баявых караблёў, загінулі больш за 5 тыс. чалавек. Большасць караблёў была патоплена праціўнікам альбо ўласнымі экіпажамі, частка капітуліравала. Некаторыя караблі былі інтэрніраваны ў нейтральных партах, толькі чатыром ўдалося дайсці да рускіх партоў.

            На базе часткі караблёў і часцей расфарміраванай Дняпроўскай ваеннай фалатыліі 17 чэрвеня 1940 г. была створана Пінская рачная ваенная флатылія. Яе галоўнай базай стаў г. Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці), а тылавой — Кіеў. У Пінску можна было выкарыстаць суднарамонтныя майстэрні, пабудовы польскай ваеннай флатыліі, Дняпроўска-Бугскі канал, які звязваў рэкі Дняпро, Прыпяць і Віслу, гарады Пінск і Брэст. У склад флатыліі ўваходзілі 27 караблёў, авіяэскадрылля, зенітны артылерыйскі дывізіён, рота марской пяхоты. Камандуючы — капітан 1-га рангу (з сакавіка 1941 г. контр-адмірал) Дзмітрый Дзмітрыевіч Рагачоў (1895–1963).