11 лютага 2022 г. — 215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807–1883), кампазітара, мастака, педагога
Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 г. у в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькоў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823–1827).
29 мая 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Рамейкі (1937–2012), мастака
Уладзімір Паўлавіч Рамейка нарадзіўся 29 мая 1937 г. у в. Канюхі Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Жарабковіцкі сельсавет Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я была працавітая, але раскулачаная, сасланая ў Сібір. Пасля 1948 г. месцам жыцця для Рамейкаў стаў горад Баранавічы. Бацькі пабудавалі новае жытло, завялі гаспадарку, пасадзілі сад, разводзілі пчол. У сям’і гадаваліся чацвёра дзяцей — спрытных і таленавітых, такіх жа, як іх бацькі, усе атрымалі вышэйшую адукацыю і абралі прафесію па душы.
10 сакавіка 2022 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Піменавіча Бакуменкі (1927–2011), мастака, паэта
Аляксей Піменавіч Бакуменка нарадзіўся 10 сакавіка 1927 г. у сяле Белавусаўка Чарніхухінскага раёна Палтаўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пімен Пятровіч, быў дыпламанаваным садоўнікам. У сям’і было чацвёра дзяцей, у 1930-я гады перажылі голад, але бацькі як маглі імкнуліся даць дзецям адукацыю. Аляксей закончыў 7 класаў у мясцовай школе, сярэднюю школу – у сяле Гільцы.
25 лютага 2022 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сяргеевіча Шатохіна (1947– 2012), мастака, педагога, грамадскага дзеяча
Яўген Сяргеевіч Шатохін нарадзіўся 25 лютага 1947 г. ў г. Пінску (цяпер Брэсцкай вобласці). З 1958 г. па 1962 г. займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Дома піянераў пад кіраўніцтвам Я. П. Пулхава. Рана пачаў самастойнае жыццё – пасля васьмі класаў з’ехаў у Бранск, паступіў у рамеснае вучылішча і вучыўся ў вячэрняй школе. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Арлоўскім педагагічным (на мастацка-графічным фапкультэце, але не закончыў) і Харкаўскім мастацка-прамысловым (закончыў у 1973 г.) інстытутах.
6 студзеня 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сяргеевіча Талмачова (1922–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, мастака, педагога, заслужанага настаўніка БССР
Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў нарадзіўся 6 студзеня 1922 г. у Алтайскім краі ў вялікай сям’і праваслаўнага святара, быў адзінаццатым дзіцём. Сям’я жыла ў Навасібірску, Ленінградзе. У дзяцінстве ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, майстраваў авіямадэлі. Разам са старэйшай сястрой, якая і прывіла яму любоў да жывапісу, падоўгу маляваў віды Пецяргофа, Петрадварца, скульптуры Летняга сада. У школе вучыўся добра, ахвотна, сярэднюю школу закончыў з залатым медалём.
27 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Людмілы Пятроўны Крапіўной (1951), мастака, галерыста
Людміла Пятроўна Крапіўная нарадзілася 27 студзеня 1951 г. у г. Гродне. Бацька быў афіцэрам, у час Вялікай Айчыннай вайны вызваляў Брэст, пасля вайны накіраваны ў Гродна. Маці закончыла Казанскі медыцынскі інстытут. Неўзабаве пасля нараджэння Людмілы бацьку перавялі ў Ленінград, у канцы 1952 г. яго перавялі ў Брэст, дзе сям’я засталася жыць, а горад стаў для Людмілы родным.
1861 г. — 160 гадоў з дня нараджэння Францішка Бруздовіча (1861–1912), беларускага мастака ў галіне манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу
Францішак Бруздовіч нарадзіўся ў 1861 г. у вёсцы Бродніца Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў Варшаве (1880–1883), у Кракаўскай школе мастацтваў у Яна Матэйкі (1883–1887). Пасля атрымання адукацыі працаваў у Польшчы.
23 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сямёна Сцяпанавіча Свістуновіча (1946), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен), журналіста
Сямён Сцяпанавіч Свістуновіч нарадзіўся 23 жніўня 1946 г. у вёсцы Конькі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Паўла Васільевіча Масленікава, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.
2 студзеня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Арсенія Мікалаевіча Цецерука (1941–2020), архітэктара, мастака, самадзейнага паэта і кампазітара, грамадскага дзеяча ўкраінскай меншасці ў Беларусі
Арсеній Мікалаевіч Цецярук нарадзіўся 2 студзеня 1941 г. у вёсцы Травы Павіццеўскага сельсавета Дзівінскага раёна (злілася з в. Павіцце Кобрынскага раёна) Брэсцкай вобласці. У 1958 г. скончыў Павіццеўскую сярэднюю школу. У школе ў Арсенія выявіліся здольнасці да малявання і ігры на музычных інструментах: яго малюнкі размяшчалі ў школьнай насценнай газеце, актыўна ўдзельнічаў у гуртку мастацкай самадзейнасці. Баян і песня суправаджалі ўсё яго жыццё.
10 жніўня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Юрыя Іванавіча Татарнікава (1941–2005), мастака, педагога
Юрый Іванавіч Татарнікаў нарадзіўся 10 жніўня 1941 г. у г. Ліўні Арлоўскай вобласці. У 1945 г., пасля таго, як яго бацька Іван Феадосьевіч, франтавік, які дайшоў да Берліна, дэмабілізаваўся, сям’я пераехала ў Брэст. У 1958 г. Юрый скончыў СШ № 13. У школьныя гады ён паспяхова займаўся ў студыіі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Пятра Аляксеевіча Данеліі пры Доме народнай творчасці. Там і выявіўся яго талент, упартасць і настойлівасць у дасягненні мэты.