Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Свяшчэннікі

Віталь Іванавіч Тупека нарадзіўся 16 верасня 1968 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Летнія канікулы праводзіў на радзіме сваёй маці ў в. Велямічы Столінскага раёна. Бабуля Ганна Фёдараўна Гушча вадзіла Віталя ў царкву, заклала асновы праваслаўных традыцый. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 г. Лунінца (1985) Віталь Тупека паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт «Радыяфізіка і электроніка». У 1987–1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі, затым працягнуў вучобу ў ВНУ. У чэрвені 1992 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыяфізік».

Аляксандр Фёдаравіч Свідуновіч нарадзіўся 7 студзеня 1938 г. у сяле Дзівін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аг. Дзівін Кобрынскага раёна). Бацькі Фёдар Сільвестравіч і Ганна Сцяпанаўна назвалі сына ў гонар рускага князя Аляксандра Неўскага, кананізаванага Рускай праваслаўнай царквой. Дзяцінства хлопчыка праходзіла ў нялёгкі час нямецка-фашысцкай акупацыі. На ўсё жыццё ў памяці Аляксандра засталіся ўспаміны пра тое, як яго сям'іпрыходзілася галадаць, хавацца ў лесе ад немцаў. Але прыйшла доўгачаканая перамога, і хлопчык пайшоў у першы клас сельскай школы, навучанне ў якой праходзіла на роднай беларускай мове.

Яўген Сцяпанавіч Парфянюк нарадзіўся 11 жніўня 1921 г. у вёсцы Лядавiчы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага свяшчэнніка. У 1930-я гг. вучыўся ў Рускай гімназіі г. Брэст-над-Бугам, дзе выхоўваўся ў духу рускага патрыятызму. У гімназію ездзіў за 15 км з Косічаў, дзе тады служыў бацька, айцец Стэфаній.