Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Фабрыкі

Вядучай галіной прамысловасці Беларусі ў першай палове ХІХ ст. заставалася суконная. У цыркуляры міністра ўнутраных спраў за 1808 г. указвалася на неабходнасць павелічэння колькасці суконных мануфактур у беларускіх губернях. З мэтай заахвочвання стваральнікам суконных прадпрыемстваў даваліся дзяржаўныя пазыкі, аказвалася дапамога ў найме працоўнай сілы. Суконныя прадпрыемствы былі пастаўшчыкамі сукна для арміі,урад быў зацікаўлены ў іх развіцці.

Гісторыя «ВП Палессе» пачынае свой адлік з 9 сакавіка 1998 г. На арандаванай пляцоўцы ў 200 кв. м калектыў з дзесяці чалавек на адзіным ручнымвыдуўным станку выдаў першую прадукцыю – пірамідкі. Гэты станок сёння з’яўляецца адной з рэліквій прадпрыемства і беражліва захоўваецца як музейны экспанат.

Гісторыя ААТ «Палессе» пачынаецца з 27 студзеня 1965 г., калі ў г. Пінску Брэсцкай вобласці пачалося ўзвядзенне вытворчых карпусоў прадпрыемства лёгкай прамысловасці — камбіната верхняга трыкатажу. Вясной 1966 г. будоўля была аб’яўлена Усесаюзнай камсамольскай. У кароткі час былі ўведзены ў эксплуатацыю тры фабрыкі са скончаным тэхналагічным цыклам: трыкатажная магутнасцю 12,5 млн штук верхняга трыкатажу ў год (1968); камвольнай пражы на 39,9 тыс. верацён (1970); абёмнай пражы на 20,1 тыс. верацён (1972).

Аднаму з буйнейшых дрэваапрацоўчых холдынгаў у сучаснай Еўропе — беларускай кампаніі «Пінскдрэў»  — пачатак паклалі аўстра-венгерскія капіталісты браты Ліпа і Аляксандр Лур’е ў 1880 г. Ля вытокаў «Пінскдрэва» была фабрыка шавецкіх шпілек і фанерных скрынь братоў Лур’е ў г. Пінску, на якой у 1900 г. працавалі 566 чалавек.

Гісторыя Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся» пачалася са стварэння ў снежні 1946 года арцелі імя «8 Сакавіка», дзе працавалі 16 чалавек. Першая прадукцыя арцелі – жаночыя сукенкі, блузкі, мужчынскія кашулі, абрусы, накідкі – была ўпрыгожана ручной мастацкай вышыўкай у тэхніцы «крыж», «падліковая роўнядзь», «свабодная роўнядзь», машыннай вышыўкай «тамбур» і інш. Вялікая разнастайнасць гафту з тонкімі і складанымі ўзорамі, якія захаваліся ў былых работніц фабрыкі, сведчыць аб высокім майстэрстве пінскіх вышывальшчыц.

Баранавіцкая абутковая фабрыка створана ў верасні 1939 года згодна з загадам Народнага Камісарыята лёгкай прамысловасці БССР як фабрыка індывідуальнага пашыву абутку. Дзейнасць фабрыкі пачалася 26 кастрычнiка 1939 года. Яе асноўнай задачай было забеспячэнне насельніцтва скураным абуткам: мужчынскім, жаночым і дзіцячым.

Вытворчасць сувеніраў у г. Брэсце пачалася яшчэ ў 1953 годзе, калі ў мэблевай арцелі “Стаханавец” стварылі цэх, дзе асвоілі і пачалі выпускаць распісныя цацкі – матрошкі. У 1960 годзе шляхам далучэння цацачнага цэху арцелі да цэху папяровай і ватнай цацкі была створана фабрыка дзіцячай цацкі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У сувязі са значным павялічэннем асартыменту і аб’ёмаў выпуску вырабаў сувенірнага назначэння 16 ліпеня 1964 года фабрыка дзіцячай цацкі была пераўтворана ў Брэсцкую фабрыку сувеніраў. Былі ўзведзены будынкі фабрыкі на вул. Янкі Купалы, 5.

У горадзе Баранавiчы Баранавіцкай вобласці (з 1954 г. у Брэсцкай вобласці) 8 жніўня 1944 года на базе швейнай майстэрні была афіцыйна зарэгістравана Баранавіцкая дзяржаўная швейная фабрыка.

Гісторыя Пінскай запалкавай фабрыкі пачынаецца з 1892 г.