12 студзеня 2026 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алы Васільеўны Таболінай (1971), настаўніка, Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2024)
Ала Васільеўна Таболіна нарадзілася 12 студзеня 1971 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1994 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія і хімія». Пачала педагагічную дзейнасць у 1994 г. у Варацэвіцкай сярэдняй школе, затым працавала ў сярэдняй школе № 2 г. Іванава.
2025 г. — 10 гадоў з часу адкрыцця царквы Іверскай іконы Божай Маці ў аг. Сачыўкі (Іванаўскі р-н; 2015)
У цэнтры аг. Сачыўкі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца царква Іверскай іконы Божай Маці. Раней у вёсцы не было свайго храма. 8 жніўня 2009 г. адбыліся асвячэнне месца будаўніцтва, якое ўзначаліў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, і закладка першых камянёў у падмурак новага храма.
6 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся ў 6 снежня 1950 г. у в. Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
13 кастрычніка 2025 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Антонавіча Кацко (1960), Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2024)
Міхаіл Антонавіч Кацко нарадзіўся 13 кастрычніка 1960 г. у в. Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў з 1982 г. у калгасе «Прагрэс» Іванаўскага раёна. З 1986 г. працаваў у калгасе «Праца» на пасадах старэйшага заатэхніка, галоўнага заатэхніка.
2025 г. — 80 гадоў з дня адкрыцця сельскай бібліятэкі аг. Моталь (Іванаўскі р-н; 1945)
Сельская бібліятэка аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1945 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. На пасаду бібліятэкара быў прызначаны Фёдар Ляхавец. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Моталі было 3373 жыхары, працавала 7-гадовая школа (з 1949 г. — сярэдняя).
85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Налівайкі (1940), самадзейнага мастака і паэта
Мікалай Сцяпанавіч Налівайка нарадзіўся 27 кастрычніка 1940 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Любіў ляпіць з гліны, разглядваць карцінкі ў падручніках, маляваць алоўкам ілюстрацыі да прачытанага. Памятаў усё жыццё свой першы аловак — такая радасць была ад гэтай малой рэчы. Ніякіх мастацкіх часопісаў, кніг-альбомаў у вёсцы не было, а тым болей не здарылася наведванняў музеяў і выстаў.
225 гадоў з часу пабудовы Аляксандра-Неўскай царквы ў в. Стрэльна (Іванаўскі р-н; 1800), помніка драўлянага дойлідства з элементамі архітэктуры стыляў класіцызму і ампіру
У цэнтры в. Стрэльна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца Свята-Аляксандра-Неўская царква,пабудаваная ў 1800 г. на ахвяраванні памешчыка Андрэя Сулкоўскага. Будавалася як уніяцкая Свята-Мікалаеўская царква. Пасля ліквідацыі уніі (1839) будынак перададзены праваслаўным і асвячоны ў імя святога дабравернага князя Аялксандра Неўскага.
1 студзеня 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Казакевіча (1955), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара
Пётр Пятровіч Казакевіч нарадзіўся 1 студзеня 1955 г. у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пётр Пракопавіч Казакевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1948–1976 гг. узначальваў мясцовы калгас «Светлы шлях».
24 верасня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Цагельніка (1954), доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара
Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік нарадзіўся 24 верасня 1954 г. у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Варацэвіцкую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём у 1972 г. У тым жа годзе паступіў на механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1977 г. Працаваў інжынерам-праграмістам у Інстытуце матэматыкі АН БССР.
1 чэрвеня 2024 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця філіяла «Карцінная галерэя Аляксея Кузьміча» раённага музейнага комплексу Напалеона Орды ў в. Махро (Іванаўскі р-н; 2014)
За гады плённай дзейнасці беларускага жывапісца Аляксея Васільевіча Кузьміча (1945–2013) назапасілася тысячы палотнаў. Нямала яго работ захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. Але ж асноўная маса твораў працягвала заставацца ў майстэрні, і мастак быў апантаны думкай аб стварэнні «Храма Мадонны» — своеасаблівай карціннай галерэі, куды б ён перадаў свае работы.