20 ліпеня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Георгія Андрэевіча Волкава (1922–2000), акцёра, тэатральнага рэжысёра, народнага артыста БССР (1967)
Георгій Андрэевіч Волкаў нарадзіўся 20 ліпеня 1922 г. у Маскве ў сям’і рабочага. Удзельнічаў у школьнай мастацкай самадзейнасці. У МХАТе пабачыў спектаклі «Синяя птица» і «Анна Каренина» і назаўсёды захапіўся тэатрам. У 1941–1944 гг. вучыўся ў Маскоўскім гарадскім тэатральным вучылішчы.
У час Вялікай Айчыннай вайны Георгій Волкаў, не ўзяты ў армію па стану здароя, пайшоў у апалчэнне: капаў процітанкавыя равы пад Масквой, тушыў на дахах фашысцкія «зажыгалкі», быў начальнкіам аб’екта ППА, за што ўзнагароджаны медалём «За оборону Москвы». Тэатральнае вучылішча ў 1942 г. было рэаргінізавана ў тэатр-студыю. Георгій Волкаў не губляў сувязь са студыйцамі, часта выступаў перад вайскоўцамі, рабочымі, у шпіталях.
28 студзеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943–2002), кiнарэжысёра, народнага артыста Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся 28 студзеня 1943 г. у в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Гэта былі вельмі цяжкія часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Маладая сям’я жыла ў зямлянцы, бацька цяжка хварэў і праз тры гады яго не стала. Выхаванне сына лягло на плечы маці Марыі Сямёнаўны і бабулі Лізаветы Раманаўны.
1 верасня 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Марата Казіміравіча Грыгорчыка (1962–2011), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі (2001)
Марат Казіміравіч Грыгорчык нарадзіўся 1 верасня 1962 г. у в. Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У дзяцінстве скончыў Мінскую дзіцячую музычную школу імя М. Аладава па класе трамбона, другім інструментам быў акардэон. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1985), Беларускую акадэмію музыкі (1993, клас народнага артыста БССР А. М. Генералава).
8 чэрвеня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Анатолеўны Тэвасян (1952), актрысы тэатра лялек, заслужанай артысткі Беларусі (2008)
Тамара Анатольеўна Тэвасян нарадзілася 8 чэрвеня 1952 г. у Мінску. З дзяцінства праяўляла сябе ў сцэнічных мастацтвах — вучалася харэаграфіі і акрабатыцы, спявала і танцавала. Паступала ў тэатральны інстытут, але з-за малога росту (1,55 м) яе не прынялі.
15 мая 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Іосіфавіча Галубка (1882–1937), беларускага тэатральнага дзеяча, драматурга, рэжысёра, народнага артыста БССР (1928)
Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 г. на станцыі Лясная пад Баранавічамі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 г. здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.
21 студзеня 2022 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978), харавога дырыжора, фалькларыста, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Рыгор Раманавіч Шырма нарадзіўся 21 студзеня 1892 г. у в. Шакуны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Захапленне роднай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве. Першым, хто дапамог Рыгору адчуць прыгажосць харавых спеваў, быў хатні настаўнік Салук. Любоў да песні ўзрасла ў час вучобы ў Пружанскім гарадскім вучылішчы (1905–1910), цягу юнака да народнай паэзіі заўважыў настаўнік літаратуры Манцэвіч, які і параіў Рыгору Раманавічу запісваць песні.
10 студзеня 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 г. (па іншых звестках 30 кастрычніка 1941 г.) у вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.
23 кастрычніка 2021 г. — 70 гадоў з дня з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Мятліцкага (1951), заслужанага артыста Беларусі
Міхаіл Васільевіч Мятліцкі нарадзіўся 23 кастрычніка 1951 г. у г. Мінску. Школьнікам хадзіў на бальныя танцы, потым у тэатральную школу-студыю, якую вёў студэнт-рэжысёр, удзельнічаў у дзіцячых тэлеперадачах — чытаў вершы. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе педагогамі былі народная артыстка РСФСР Вера Паўлаўна Рэдліх і народны артыст БССР Юрый Уладзіміравіч Сідараў.
21 жніўня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Барысаўны Ляўчук (1951), актрысы, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь
Тамара Барысаўна Ляўчук нарадзілася 21 жніўня 1951 г. у в. Чарнёва Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Раснянскую сярэднюю школу Камянецкага раёна.
5 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Мішчанчука (1946), акцёра тэатра і кіно, педагога, заслужанага артыста БССР
Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук нарадзіўся 5 жніўня 1946 г. у в. Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У школе Валодзю навучылі любіць літаратуру, тэатр, ахвотна наведваў школьны тэатральны гурток, канешне, любіў кіно.