30 мая 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Мікалаеўны Тарымы (1959), мастацтвазнаўца, музейнага работніка
Ірына Мікалаеўна Тарыма нарадзілася 30 мая 1959 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 19 у 1976 г. прынята ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У 1977 г. паступіла на завочнае аддзяленне факультэта тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Закончыла ВНУ у 1983 г.
17 мая 2022 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця мастацкага музея ў г. Брэсце (2002), філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
Творы мастакоў і скульптараў Брэсцкай вобласці з 1951 г. збіраў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. Паступова склалася значная калекцыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая патрабавала адпаведнага раскрыцця. У 1998 г. было прынята прынцыповае рашэнне аб стварэнні мастацкага музея. Для новага музея выдзелілі памяшканне (агульная плошча 1670 кв. м) у Паўднёвай казарме Цытадэлі Брэсцкай крэпасці, дзе правялі капітальны рамонт, устанавілі новыя вокны і сучасную ацяпляльную сістэму.
2022 г. – 185 гадоў з часу знаходкі манетнага скарбу ў г. Брэсце (1837), буйнейшага са скарбаў з пражскімі грошамі на тэрыторыі Беларусі
Манетныя скарбы з’яўляюцца важнымі гістарычнымі крыніцамі вывучэння грашова-весавых сістэм, заканамернасцей, інтэнсіўнасці і эвалюцыі грашовага звароту, міжнародных эканамічных і палітычных сувязей. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці на працягу апошніх двух стагоддзяў пры гаспадарчай дзейнасці шмат разоў знаходзілі манетныя і манетна-рэчавыя скарбы, асобныя манеты. Першы навукова зарэгістраваны манетны скарб быў знойдзены ў Пінску ў 1804 г. Сістэматычная рэгістрацыя беларускіх кладаў праводзілася ў 1859–1919 гг. Археалагічнай камісіяй ў Пецярбургу.
1 мая 2020 г. — 60 гадоў з дня стварэння ў Камянецкай вежы аддзела Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея (Камянец; 1960)
Камянецкая вежа — унікальны помнік старажытнага дойлідства сусветнага значэння, узор ваенна-інжынернага мастацтва канца XIII ст. Гісторыя вежы цесна звязана з Камянцом, які ўзнік як горад-крэпасць на паўночных межах Уладзіміра-Валынскага княства ў 1276 г.
27 сакавіка 2015 г. – 70 гадоў з часу прыняцця рашэння аб арганізацыі ў г. Брэсце краязнаўчага музея (Брэст; 1945; заснаваны 11 чэрвеня 1945 г., першая часовая выстава створана ў 1950 г.)
Рашэнне аб неабходнасці адкрыцця гістарычнага музея было прынята Брэсцкiм аблвыканкамам 27 сакавiка 1945 года, адпаведны запыт накіраваны ў Савет Народных Камісараў БССР. 11 чэрвеня 1945 года Пастановай СНК БССР было дазволена аднавіць абласныя гісторыка-краязнаўчыя музеі ў гарадах Беларусі, у тым ліку ў Брэсце. Брэсцкi абкам КП(б)Б 30 жнiўня 1945 года прыняў пастанову аб зборы i вывучэннi матэрыялаў пра Вялiкую Айчынную вайну на тэрыторыi вобласцi i стварэннi абласнога гiстарычнага музея.