2019 г. — 430 гадоў з часу стварэння Брэсцкай эканоміі, гаспадарчай адзінкі Вялікага Княства Літоўскага (1589)
У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІІ стст. эканоміі з’яўляліся феадальнымі гаспадаркамі, дзяржаўным зямельным уладаннем. На каранацыйным сойме 1588 г. для забеспячэння караля і вялікага князя Жыгімонта ІІІ Вазы былі ўстаноўлены сталовыя эканоміі: Аліцкая, Берасцейская, Гарадзецкая, Камянецкая, Кобрынская, Магілёўская, Шавельская. У ВКЛ раздзяленне паміж каралеўскай і дзяржаўнай маёмасцю адбылося ў 1589 г.
2019 г. — 1000 гадоў з часу першага ўпамінання г. Брэста ў «Аповесці мінулых гадоў» (пад 1019)
Багатая гісторыя Беларусі цесна пераплялася з гісторыяй старажытнага горада Брэста (Бярэсце, Берасце). Размяшчэнне на скрыжаванні гістарычных шляхоў прадвызначыла яго лёс, горад часта быў у цэнтры ваенных падзей.
2019 г. — 700 гадоў з часу ўваходжання г. Брэста (Бярэсця) у склад Вялікага Княства Літоўскага (1319)
З сярэдзіны XIII ст. у землях, якія цяпер адпавядаюць тэрыторыі сучаснай Беларусі, адбыліся кардынальныя змены. Літоўскі князь Міндоўг аб’яднаў пад сваёй уладай частку літоўскіх і ўсходнеславянскіх зямель, паклаўшы пачатак дзяржаве, вядомай як Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), працэс фарміравання якой быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках — захоп) паміж асобнымі княствамі прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб’яднання. У аснове гэтага працэсу было мноства прычын, аднак галоўнымі былі: стварэнне палітычнага, ваеннага і эканамічнага саюзу супраць крыжакоў, галіцка-валынскіх князёў, татара-манголаў.
2017 г. — 425 гадоў з пачатку дзейнасці ў г. Брэсце Лаўрэнція Зізанія (каля 1560 – каля 1634), беларускага і ўкраінскага педагога, царкоўнага дзеяча, мовазнаўца, перакладчыка (1592–1595)
Лаўрэнцій Зізаній (Тустаноўскі) нарадзіўся верагодна ў канцы 1550 – пачатку 1560-х гадоў. Звесткі аб месцы яго нараджэння супярэчлівыя (Львоў, Вільня, Галіцыя). Паходзіў з дробнага шляхецкага роду Трокскага ваяводства. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Выпускнікі гэтай школы былі добра падрыхтаваны для распаўсюджвання асветы, працавалі настаўнікамі ў брацкіх школах, бібліятэках і «шпіталях».
2 сакавiка 2017 г. – 35 гадоў з дня адкрыцця ў Брэсце археалагічнага музея «Бярэсце» (1982), адзінага ў Еўропе музея сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада
Месцазнаходжанне гарадзiшча старажытнага горада Бярэсця (цяпер Брэст) доўгі час было невядома. Справа абцяжарвалася тым, што пры будаўнiцтве Брэсцкай крэпасцi ў 1830-х гадах былi праведзены велiзарныя земляныя работы, якiя сказiлi рэльеф мясцовасцi i знiшчылi ўсе знешнiя прыкметы старажытнага гарадзiшча. У 1964 годзе было выказана меркаванне аб яго размяшчэннi на мысе, утвораным правым берагам Заходняга Буга i левым берагам левага рукава Мухаўца.
16 верасня 2016 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Лысенкі (1931), археолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2003)
Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 года ў вёсцы Зарачаны Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1946 годзе сям’я пераехала ў горад Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў СШ № 2 г. Пінска. Старэйшая сястра, Антаніна Фёдараўна Лысенка, стала педагогам, кандыдатам філалагічных навук, даследчыкам беларускай літаратуры.
У 1953 годзе Пётр Лысенка закончыў Мінскі педагагічны інстытут, настаўнічаў у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. У Савецкай арміі служыў танкістам. Аспірант (1960–1963). З 1963 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік (1963–1973), старшы навуковы супрацоўнік (1973–1980), загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі сярэдневякоўя (1980–2000), галоўны навуковы супрацоўнік гэтага аддзела.
6–10 кастрычніка 2016 г. – 420 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце царкоўнага сабору і абвяшчэння Брэсцкай царкоўнай уніі (1596)
У канцы ХVІ ст. Рэч Паспалітая апынулася ў цяжкім становішчы: знешняя агрэсія суседніх краін спалучалася з унутрыпалітычнымі спрэчкамі і канфесійнай барацьбой. У гэтых умовах частка грамадства прапанавала сваю ідэю выхаду са стану варожасці – новую веру, якая б аб’яднала праваслаўных і католікаў. 23 снежня 1595 года ў Рыме быў заключаны царкоўны саюз Кіеўскай мітраполіі і папства, які падпісалі берасцейскі і ўладзімірскі епіскап Іпацій Пацей і луцкі і астрожскі епіскап Кірыл Тарлецкі.
2015 г. – 245 гадоў з часу заснавання (1770) у г. Брэсце суконнай мануфактуры
У ходзе Паўночнай вайны Рэчы Паспалітай і Расіі са Швецыяй Бярэсце (цяпер горад Брэст) было ў 1706 годзе захоплена і спустошана шведскімі войскамі. Горад збяднеў і згубіў сваё значэнне. Дзякуючы знаходжанню ў Бярэсці ўладаў павета і ваяводства, захавалася яго права на самакіраванне. Паменьшалася колькасць яго жыхароў, у заняпад прыйшлі рамесная вытворчасць і гандаль. Толькі ў другой палове XVIII ст. пачалося ажыўленне эканомікі. Горад стаў галоўным рачным портам на Заходнім Бугу, праз які экспартавалі зерне, пяньку, лес і іншыя тавары.
Красавік 2015 г. – 555 гадоў таму ў г. Брэсце праходзіў сейм Вялікага Княства Літоўскага (1460)
Вальныя сеймы (соймы) Вялікага Княства Літоўскага – саслоўна-прадстаўнічыя органы. Нарады польскага манарха з саноўнікамі як пасяджэнні агульнадзяржаўнага прадстаўнічага органа пачалі праходзіць з другой трэці ХV ст., а са стварэннем Рэчы Паспалітай у 1569 годзе пачалі збірацца агульныя Літоўскія сеймы. На іх абмяркоўваліся усе агульнадзяржаўныя пытанні: заканадаўства, выбранне вялікага князя, прывілеі шляхты, падаткі, адносіны з іншымі дзяржавамі. На месцах існавалі павятовыя сеймікі.
14 жніўня 2015 г. – 630 гадоў з часу заключэння Крэўскай уніі 1385 г., дзяржаўнага саюза паміж ВКЛ і Польшчай, вынікамі якога стала перамога ў Грунвальдскай бітве 1410 г., шырокі дыпламатычны выхад ВКЛ у Еўропу і культурнае збліжэнне з ёй
Пасля смерці вялікага князя Альгерда (1296–1377) у Вялікім Княстве Літоўскім пачалася барацьба за ўладу. Вялікім князем стаў Ягайла Альгердавіч (1362–1434), але паколькі ён быў яшчэ падлеткам, то фактычна правіцелем ВКЛ быў ягоны дзядзька Кейстут.