20 верасня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ларысы Георгіеўны Дрычыц (1947), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2014)
Ларыса Георгіеўна Дрычыц нарадзілася 20 верасня 1947 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1965 г. настаўнікам малодшых класаў Уласаўскай васьмігадовай школы. У 1972 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «настаўнік рускай мовы і літаратуры».
2022 г. — 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Варацэвічы (Іванаўскі р-н; 1497)
Вёска Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1497 г. у дараванай грамаце княгіні Мар’і Сямёнаўны і яе дачкі Аляксандры, выдадзенай слузе Васілю Аляхновічу на маёнтак Варацэвічы (Варачэвічы). Тады паселішча было ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ.
11 лютага 2022 г. — 215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807–1883), кампазітара, мастака, педагога
Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 г. у в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькоў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823–1827).
10 лютага 2020 г. — 145 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Іосіфавіча Главінскага (1875–1935), лейтэнанта расійскага флоту, героя абароны Порт-Артура (Руска-японская вайна 1904–1905 гг.)
Дзмітрый Іосіфавіч Главінскі нарадзіўся 10 лютага 1875 г. у сяле Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Прызваны на ваенна-марскую службу ў 1896 г. Ва Уладзівастоку скончыў мараходныя класы па штурманскай спецыяльнасці. У 1900–1901 гг. удзельнічаў у ваенных падзеях у Кітаі, за што быў узнагароджаны медалём.
9 ліпеня 2019 г. — 70 гадоў з дня ўтварэння адкрытага акцыянернага таварыства «Снітава-Агра» (1949), аднаго з перадавых сельгаспрадпрыемстваў Іванаўскага раёна
У в. Магільна Іванаўскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці 25 чэрвеня 1949 г. 59 сялянскіх гаспадарак з агульнай колькасцю 169 чалавек на першым арганізацыйным сходзе аб’ядналіся ў сельскагаспадарчую арцель, якая 9 ліпеня рашэннем выканкама Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных была зарэгістравана пад назвай «Маладая гвардыя». Старшынёй арцелі прызначылі Платона Ігнатавіча Манюка, старого бальшавіка, члена КПЗБ. Развівацца ў няпростых умовах пасляваеннай Беларусі было вельмі складана, але працаўнікі калектыўнай гаспадаркі здолелі гэта зрабіць. У 1950 г. у калгасе былі створаны 4 фермы: буйной рагатай жывёлы, авечкагадоўчая, свінагадоўчая і птушкагадоўчая.
19 студзеня 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Хвісюка (1934), вучонага-медыка, прафесара, доктара медыцынскіх навук
Мікалай Іванавіч Хвісюк нарадзіўся 16 студзеня 1934 г. у вёсцы Варацэвічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З дзіцячых гадоў пазнаў няпростую сялянскую працу, да якой яго прывучалі бацькі. Вучыцца ў школу пайшоў са спазненнем, бо перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна.
11 лютага 2017 г. – 210 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807–1883), кампазітара, піяніста, мастака, педагога, літаратара
Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, мастак, педагог, публіцыст. Вялікі грамадзянін Еўропы з Варацэвічаў сваёй нястомнай дзейнасцю, усім, што паспеў зрабіць за сваё больш чым паўвекавое творчае жыццё, выклікае гонар і павагу ў сэрцах нашчадкаў. У якім бы мастацтве ён ні тварыў, усюды ўражвае дасканаласцю і высокімі пачуццямі. Спадчына Н. Орды настолькі вялікая і значная, што сучаснікі па праву называлі яго зоркай першай велічыні еўрапейскай культуры XIX ст., творчасць, на думку многіх, належыць розным народам і культурам.