16 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Лагвіновіча (1940–2011), паэта
Іван Піліпавіч Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 г. на хутары Запрапасць, недалёка ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння сямі класаў паехаў у Данбас. У г. Снежнае Данецкай вобласці скончыў горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. У 1990 г. выйшаў на пенсію і праз год вярнуўся на радзіму. У маі 1992 г. пераехаў у г. Баранавічы.
11 жніўня 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Ніны Уладзіміраўны Кавальчук (1959), паэтэсы
Ніна Уладзіміраўна Кавальчук нарадзілася 11 жніўня 1959 г. у в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі працавалі ў калгасе: мама – паляводам, а тата быў сталяром. Дзяцей у сям'і было пяцёра, Ніна была па ліку другой.
6 чэрвеня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Галаскока (1949–2023), паэта
Аляксей Пятровіч Галаскок нарадзіўся 6 чэрвеня 1949 г. у в. Талалайкі Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Сям’я была небагата, бацька працаваў маляром, маці – швачкай. Аляксей быў трэцім, самым малодшым дзіцём у сям’і. У пачатку 1950-х сям’я пераехала ў г. Зэльву. Аляксей у школе вучыўся добра, у 1966 г. паспяхова скончыў сярэднюю школу № 1 г. Зэльвы.
18 лістапада 2023 г. — 55 гадоў з дня заснавання ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае» (Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі р-ны; 1968)
На мяжы Івацэвіцкага, Ляхавіцкага і Ганцавіцкага, раёнаў Брэсцкай вобласці знаходзіцца ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае». Створаны як гідралагічны заказнік Пастановай Савета Міністраў БССР № 342 ад 18 лістапада 1968 г. з мэтай захавання аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Еўропы на галоўным еўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў – басейнаў рэк Шчара і Ясельда.
27 верасня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Кажадуба (1952), пісьменніка, публіцыста
Александр Константинович Кажадуб родился 27 сентября 1952 года в городе Ганцевичи Брестской области в семье служащих. С детства Алесь проявлял интерес к учебе, особенно к художественной литературе, что и предопределило его дальнейшую судьбу. В десятилетнем возрасте переехал с родителями в г. Речицу Гомельской области, в 1966 г. - в г. Новогрудок Гродненской области, где окончил среднюю школу (1969 г.). Он поступил на филологический факультет Белорусского государственного университета имени Ю. И. Ленина.
В 1974–1975 гг. Каждудуб А.К. работал учителем в Лагойском районе. В 1975 году он занял должность младшего научного сотрудника Института языкознания им. Якуба Коласа АН БССР.
25 жніўня 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава (1926–1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры БССР (1968)
Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 г. у вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі, у 1929 г. бацькі ўступілі ў калгас. У вялікай сям’і Васіль быў пятым дзіцём.
19 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Гардзея (1946), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым — у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 г. — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).
28 мая 2021 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Святланы Локтыш (Святланы Ануфрыеўны Курылік; 1971), журналіста, пісьменніка, паэта
Святлана Ануфрыеўна Курылік (у дзявоцтве Локтыш) нарадзілася 28 мая 1971 г. у вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вёска знакаміта тым, што тут напачатку ХХ ст. настаўнічаў малады Якуб Колас, апісаў яе ў аповесці «У палескай глушы». У 1977 г. Святлана пайшла вучыцца ў СШ № 2 г. Ганцавічы. У 1983 г. разам з сям’ёй пераехала ў Цюменскую вобласць (Расія), на радзіму вярнулася ў 1988 г.
17 красавіка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка
Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 г. у вёсцы Востраў Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У школу пайшоў пасля вызвалення краю ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1944 г., вучыўся вельмі добра. У чацвёртым класе пачаў складаць вершы, якія надрукавала газета «Піянер Беларусі».
12 мая 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Лагвіновіча (1935–2015), кандыдата тэхнічных навук, заслужанага трэнера СССР і БССР
Іван Пятровіч Лагвіновіч нарадзіўся 12 мая 1935 г. у вёсцы Малькавічы Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Быў дванаццатым дзіцём у сям’і, але атрымаў добрую адукацыю, стаў вучоным, вынаходнікам. У час Вялікай Айчыннай вайны цудам уратаваўся, калі побач узарвалася міна.