Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Дызайнеры

Мікалай Аляксеевіч Новік нарадзіўся 22 красавіка 1959 г. у в. Астромічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Задаткі яго таленту былі ад бацькі Аляксея Уладзіміравіча, які намаляваў с сынам яго першы дзіцячы малюнак. У вольны ад сялянскай працы час браў маленькага сына на калені і алоўкам маляваў на паперы домікі, дрэвы, сонца.

Леанід Міхайлавіч Рацько нарадзіўся 8 мая 1951 г. у вёсцы Кель Капыльскага раёна Мінскай вобласці. З дзяцінства праяўляў здольнасці да малявання. У 1970 г. закончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка. У 1975 г. закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Віктар Мікалаевіч Сагановіч нарадзіўся 23 ліпеня 1960 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў поварам-кандытарам, перамагаў у конкурсах па афармленні тортаў. Віктар з дзяцінства любіў спорт, іграў у футбольнай і баскетбольнай камандах. З шостага класа займаўся ў школьнай мастацкай студыі пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксея Канстанцінавіча Сідзюка.

Наталля Васільеўна Ляхавец нарадзілася 1 лістапада 1984 г. у вёсцы Замошша Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цікавасць да шыцця ў будучага дызайнера выявілася з самага дзяцінства. Спачатку яна шыла сукенкі толькі сваім лялькам, а прыкладна з шостага-восьмага класа пачала перашываць вопратку і для сябе.