15 сакавіка 2019 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Ядвігі Антонаўны Чарняўскай (1914–2005), педагога, літаратурназнаўца, заслужанага работніка культуры БССР
Ядвіга Антонаўна Чарняўская нарадзілася 15 сакавіка 1914 г. у вёсцы Аляксандраўка Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і рабочага. Скончыла школу-сямігодку, кароткія настаўніцкія курсы і ў шаснаццаць гадоў стала настаўніцай. У 1930–1932 гг. працавала ў пачатковай школе вёскі Пучын Брагінскага раёна. У 1933–1937 гг. вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце, пасля яго заканчэння выкладала рускую мову і літаратуру ў Мсціслаўскім педагагічным вучылішчы. У сакавіку 1940 г. пераведзена ў Брэсцкае педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў.
1 ліпеня 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дзяльца (1918–1999), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры БССР
Міхаіл Іванавіч Дзялец нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у вёсцы Вуглы Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер Брагінскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1939–1946 гг. служыў у Чырвонай арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце ў 1942 г. быў прыняты ў партыю. У 1946–1947 гг. загадваў карэспандэнцкай сеткай БелТА. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1949), у якой вучыўся з Андрэем Макаёнкам, Іванам Шамякіным і іншымі літаратарамі, і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951).
17 лютага 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча (1928–2014), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)
Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч нарадзіўся 17 лютага 1928 года ў вёсцы Вадзяціна Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Тут прайшлі першыя яго дзіцячыя гады, вучыўся ў Гасцілавіцкай польскай пачатковай школе. Калі Уладзіміру было дзесяць, бацькі пераехалі на радзіму маці, у вёску Якшычы ля Клецка. Скончыў СШ № 2 г. Клецка.
24 лютага 2017 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Івана Маркавіча Хвораста (1902–1983), беларускага танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору
Іван Маркавіч Хвораст нарадзіўся 24 лютага 1902 года ў вёсцы Кацёлкі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго маці, Захвея Васілеўна Хвораст (1875–1944), была вядомай на ўсё наваколле спявачкай, глыбокім знаўцам народнай песні. Стрыечны брат, Рыгор Раманавіч Шырма (1892–1978), запісаў ад яе шмат беларускіх народных песень, якія потым увайшлі ў рэпертуар Дзяржаўнага ансамбля песні і танца БССР пад яго кіраўніцтвам.
8 ліпеня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Святлана Іосіфаўны Гуляевай (1937), заслужанага работніка культуры БССР (1980)
Святлана Іосіфаўна Гуляева (у дзявоцтве Любавіцкая) нарадзілася 8 ліпеня 1937 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. У 1945 годзе Іосіф Антонавіч Любавіцкі з жонкай Верай Іванаўнай і дачкой Светай па накіраванні партыі пераехаў з Мінска ў гарадскі пасёлак Іванава Пінскай (цяпер горад Іванава Брэсцкай) вобласці аднаўляць народную гаспадарку. Бацька Святланы па першай прафесіі быў акцёрам, інтэлігентным, высокакультурным чалавекам; неўзабаве Іосіф Антонавіч стаў адным з кіраўнікоў культуры раёна, стварыў самадзейны драматычны гурток, прывіваў дачцы любоў да рускай літаратуры.
24 мая 2017 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзiмiра Лявонцьевiча Бядулi (1927), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1971, 1987), Заслужанага работніка культуры БССР
Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.
1 жніўня 2016 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Паўла Андрэевіча Жмайліка (1931–2007), Заслужанага работніка культуры БССР (1977)
Павел Андрэевіч Жмайлік нарадзіўся 1 жніўня 1931 года ў вёсцы Кузевічы (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька ў ліпені 1944 года быў прызваны ў Чырвоную армію, вызваляў Польшчу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Павел Жмайлік у 1951–1954 гадах служыў у Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Пінскім тэхнікуме, затым працаваў загадчыкам дзіцячага сектара клуба «40 год Кастрычніка» г. Пінска (1957–1959).