2023 г. – 55 гадоў з часу стварэння Кобрынскага ПТВ № 102 будаўнікоў (УА «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж»; 1968)
Установа адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» мае багатую гісторыю. Навучальная ўстанова неаднаразова рэарганізоўвалася і мяняла назвы, але ўвесь час была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для будаўнічай галіны краіны і рэгіёна.
Кобрынскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 102 будаўнікоў было створана ў кастрычніку 1968 г. на базе трэста «Брэстсельбуд». Размясцілася ПТВ № 102 у інтэрнаце былога ПМК-70 на пл. Леніна. Першы набор склаў усяго 88 чалавек. Спачатку навучанне вялося па простых будаўнічых спецыяльнасцях: маляр, муляр, тынкоўшчык, цясляр. Першы выпуск навучэнцаў адбыўся ў снежні 1969 г.
12 жніўня 2022 г. — 65 гадоў з часу стварэння Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа (1957), адасобленага структурнага падраздзялення УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
У пасляваенны перыяд у Беларусі была вострая неабходнасць у кваліфікаваных спецыялістах для розных галін сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 22 лютага 1951 г. быў выдадзены загад № 247 намесніка міністра сельскай гаспадаркі БССР «Аб перадачы Жыровіцкай аднагадовай сельскагаспадарчай школе жывёлаводаў дапаможнай гаспадаркі вайсковай часткі, размешчанай у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці».
29 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з часу заснавання Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А. Я. Кляшчова (1946)
Пасля Вялікай Айчыннай вайны востра адчуваўся недахоп кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. Пастановай Савета Міністраў БССР № 1659 ад 29 жніўня 1946 г. быў створаны Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум Міністэрства земляробства БССР. Загадам па Міністэрству земляробства СССР № 810 ад 14 кастрычніка 1946 г. замест сельскагаспадарчага тэхнікума быў арганізаваны Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум.
1 верасня 2020 г. — 30 гадоў з часу адкрыцця ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» (Пінск; 1990)
Грамадскасць Піншчыны звярнулася ў розныя інстанцыі з прапановай стварэння ў г. Пінску Брэсцкай вобласці вучылішча мастацтваў з мэтай адраджэння і захавання народнай творчасці, самабытнасці і непаўторнасці народных абрадаў, традыцый Палесся. 10 чэрвеня 1989 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову аб адкрыцці з 1 верасня 1990 г. вучылішча мастацтваў.
8 верасня 2018 г. — 65 гадоў з часу заснавання Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа (1953)
У пасляваенны час стаяла вострая патрэбнасць у кваліфікаваных кадрах для народнай гаспадаркі. Савет Міністраў БССР 18 ліпеня 1953 г. выдаў пастанову № 895, у якой змяшчаецца просьба да Савета Міністраў СССР «Аб арганізацыі ў Брэсцкай вобласці Пружанскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі». 4 верасня 1953 г. Савет Міністраў СССР загадам № 641 гэтую просьбу задаволіў.
Чэрвень 2017 г. – 60 гадоў з часу заснавання Брэсцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 1 (УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі»; 1957)
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалася падрыхтоўка рабочых кадраў. Пастановай беларускага ўрада былі створаны 15 вучылішч, у тым ліку «Рамеснае вучылішча сувязі № 15» у г. Брэсце. Першы ўнутраны загад за № 1 быў выдадзены 28 жніўня 1944 года за подпісам дырэктара Шанурэнкi, тады толькі пачалося фарміраванне калектыву вучылішча.
7 лютага 2016 г. – 50 гадоў з часу адкрыцця (1966) Брэсцкага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, філіяла ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»
Брэсцкі дзяржаўны палітэхнічны каледж быў заснаваны ў 1966 годзе як будаўнічы тэхнікум. Першым дырэктарам быў Міхаіл Аляксеевіч Федарук.
. – 75 гадоў з пачатку стварэння (1940) УА «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж»
Установа адукацыі «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» была утворана ў 1940 годзе як Столінская сельскагаспадарчая школа паляводаў і рахункаводаў. Першым дырэктарам быў выпускнік Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў г. Горкі Яфрэм Нікандравіч Клімянкоў (1909–1941), які прапаў вез вестак на фронце.
Красавік 2015 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1945) УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж»
У апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны на перапрацоўчых прадпрыемствах Беларусі востра адчуваўся недахоп мясцовых спецыялістаў мясной і малочнай вытворчасцей. У сувязі з гэтым аб’ектыўна паўстала пытанне аб падрыхтоўцы ўласных кадраў.
13 лютага 2015 г. – 75 гадоў з часу заснавання (1940) УА «Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж»
Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж – адна з найстарэйшых навучальных устаноў горада Пінска Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачалася ў лютым 1940 года, калі была створана фельчарска-акушэрская школа.