23 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня правядзеня партызанскага парада ў г. Пінску (1944), які падкрэсліў ролю партызанскіх фарміраванняў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі
Пінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 14 ліпеня 1944 г. У баях за горад загінулі больш за 200 савецкіх воінаў, маракоў і партызан. У гэты дзень на будынку былога абкама партыі быў узняты чырвоны флаг, а на адным з будынкаў каля Цэнтральнай плошчы — ваенна-марскі. Вечарам Масква салютавала доблесным войскам 1-га Беларускага фронту, якія вызвалілі абласны цэнтр, дваццацю залпамі 224 гармат.
2022 г. — 80 гадоў з часу стварэння Пінскага партызанскага злучэння (1942) у гады Вялікай Айчыннай вайны
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Пінску, напярэдадні акупацыі горада, быў створаны першы партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа, які 28 чэрвеня правёў першы бой з акупантамі. У Пінскай вобласці ў 1941–1942 гг. былі створаны партызанскія атрады імя С. М. Кірава, імя В. І. Чапаева, імя М. А. Шчорса, імя М. Ц. Шыша, В. А. Васільева, А. І. Дамброўскага, якія вялі актыўную ўзбронную барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
26 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з пачатку дзейнасці партызанскага атрада пад камандаваннем В. З. Каржа (Пінск; 1941), аднаго з першых у Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны
Васіль Захаравіч Корж (1899–1967) у 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах. У 1931–1939 гг. служыў у органах НКВД. У 1936–1937 гг. у якасці камандзіра інтэрнацыянальнага атрада ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.
13 студзеня 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаравіча Каржа (1899–1967), ваеннага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
Васіль Захаравіч Корж нарадзіўся 13 студзеня 1899 г. у вёсцы Хорастава Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (сёння Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах БССР.
26 чэрвеня 2016 г. – 75 гадоў з пачатку дзейнасці аднаго з першых на Беларусі партызанскага атрада пад кіраўніцтвам В. З. Каржа (Пінск; 1941), які правёў першы бой ў гісторыі партызанскага руху Вялікай Айчыннай вайны
Адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў быў арганізаваны па ўказанні Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б 26 чэрвеня 1941 года. У атрад ўвайшоў партыйна-савецкі актыў г. Пінска Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Узначаліў атрад загадчык сектара абкама Васілій Захаравіч Корж (1899–1967), які ў мэтах канспірацыі ўзяў псеўданім «Камароў». У атрадзе набралося 60 чалавек, іх раздзялілі на тры групы – па 20 байцоў у кожным. Некалькі дзён атрад ахоўваў вакзал, друкарню, вёў разведку на дарогах.