1 кастрычніка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Савельевіча Туркова (1949), мастака, майстра разьбы па дрэве, Ганаровага грамадзяніна Камянецкага раёна
Анатоль Савельевіч Туркоў нарадзіўся 1 кастрычніка 1949 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацькі Савелій Мяркулавіч і Надзея Мікалаеўна адправілі яго вучыцца ў Высокаўскую школу-інтэрнат, дзе ён пачаў маляваць. У старэйшых класах Анатоль вучыўся ў СШ № 1 г. Камянца і адначасова займаўся малюнкам, жывапісам і лінагравюрай у студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам заслужанага настаўніка БССР Дзмітрыя Раманавіча Дошчыка.
20 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Чыквіна (1959), мастака, разьбяра па дрэве, народнага майстра Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Мікалаевіч Чыквін нарадзіўся 20 красавіка 1959 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Дзмітровіцкай сярэдняй школе. Пушчанская зямля з яе прыгожымі краявідамі, на якой прайшло дзяцінства Уладзіміра, не магла не крануць душу хлапчука. Марыў стаць лесніком, але выбраў рамяство разьбяра па дрэве.
8 мая 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Тарасюка (1932–2015), народнага майстра Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Мікалай Васільевіч Тарасюк нарадзіўся 8 мая 1932 г. у в. Стойлы Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў чатыры класы Галасяцінскай пачатковай школы. З малых гадоў Мікола пачаў працаваць на гаспадарцы. У дзевяць гадоў ён разам з бацькам хадзіў за плугам, у дванаццаць – ужо самастойна абрабляў зямлю. У 1951 г., калі ў Стойлах і суседніх вёсках ствараўся калгас, ён быў ужо сталым сялянскім гаспадаром, усё астатняе жыццё працаваў у калгасе.
10 студзеня 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Станіслававіча Малышэўскага (1956), мастака, майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (выцінанка), народнага майстра Беларусі
Юрый Станіслававіч Малышэўскі нарадзіўся 10 студзеня 1956 г. у г. Ніжнявудзінску Іркуцкай вобласці ў сям’і вайскоўца. Праз тры гады сям’я пераехала ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, на радзіму бацькі. ШкольнікамЮрый займаўся ў гуртку пад кіраўніцтвам вядомага цяпер мастака-плакатыста Уладзіміра Якаўлевіча Крукоўскага, які паўплываў на станаўленне юнага мастака.
26 лістапада 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Марыі Мікалаеўны Кулецкай (1950), мастака, народнага майстра Беларусі
Марыя Мікалаеўна Кулецкая нарадзілася 26 лістапада 1950 г. у вёсцы Навасёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і настаўнікаў Мікалая Рыгоравіча і Еўдакіі Мікітаўны Клімашэвічаў заўсёды панавала атмасфера творчасці, прыгожых узаемаадносін, любові і павагі да мастацтва. Марыя вучылася ў Бабруйскім мастацкім прафесійным вучылішчы, стала спецыялістам па афармленні інтэр’ераў (1969). У 1980 г. скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, працавала бібліятэкарам Пружанскай дзіцячай бібліятэкі.