29 красавіка 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Тараса Сяргеевіча Юркевіча (1951), музыканта, паэта, аўтара і выканаўца песен
Тарас Сяргеевіч Юркевіч нарадзіўся 29 красавіка 1951 г. у г. Навакузнецку ў сям’і акцёраў. Бацька Сяргей Пятровіч Юркевіч (1910–1985) з 1952 г. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца драматычных і характарных роляў, заслужаны артыст БССР (1966). Тарас з ранняга дзяцінства жыў у г. Брэсце, вучыўся ў СШ № 2 (1958–1966).
27 снежня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Камарова (1940), кампазітара, паэта, народнага артыста Расійскай Федэрацыі (2001)
Уладзімір Канстанцінавіч Камароў нарадзіўся 27 снежня 1940 г. у г. Куляб Таджыкскай ССР. Бацька Канстанцін Афанасьевіч Камароў і маці Марыя Аляксандраўна паходзілі з бедных сялян Пскоўскай губерні, у Ленінградзе прасоўваліся па партыйнай лініі, былі накіраваны на партыйную работу ў Таджыкістан.
13 красавіка 2026 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Клаўдзіі Сямёнаўны Трысцень (1941–2024), кандыдата медыцынскіх навук, паэтэсы
Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень (у дзявоцтве Сачэнка) нарадзілася 13 красавіка 1941 г. у в. Нахаў Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Закончыла Скрыгалаўскую сярэднюю школу Мазырскага раёна (1958), Мінскае зубаўрачэбнае вучылішча (1962). У 1969 г. з адзнакай закончыла стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «ўрач-стаматолаг».
11 сакавіка 2026 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Анастасіі Андрэеўны Жук (1931–2018), педагога, паэтэсы
Анастасія Андрэеўна Жук (у дзявоцтве Рудаман) нарадзілася 11 сакавіка 1931 г. у в. Рабковічы Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Андрэй Вікенцьевіч Рудаман сумяшчаў працу ў полі з кавальствам. Маці Лізавета Адамаўна была добрай гаспадыняй, умела прасці, ткаць, вышываць. Жылі бедна, мелі толькі 5 га зямлі. Дзеці змалку былі прывучаны да цяжкай сялянскай працы.
30 лістапада 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Касьянавіча Корнева (1935–2022), паэта
Аляксандр Касьянавіч Корнеў нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у прыгарадзе Магілёва ў сялянскай сям'і. Бацькі — Касьян Герасімавіч Корнеў і Таццяна Нікіфараўна — родам з в. Смолка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Вялікую Айчынную вайну сям’я Корневых сустрэла ў Клецкім раёне. Бацька пайшоў на фронт, маці засталася з чатырма дзецьмі на руках, Алесь быў самы старэйшы. Аб перажытых жахах вайны Алесь потым успамінаў са скрухаю і болем.
28 лістапада 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Андрэевіча Пінігіна (1955), паэта, старшыні народнай літаратурна-паэтычнай студыі «Літаратурная правінцыя»
Віктар Андрэевіч Пінігін нарадзіўся 28 лістапада 1955 г. у г. Лунінцы Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 2 г. Лунінца ў 1973 г. і паступіў у Бярозаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча будаўнікоў № 109, якое праз год скончыў з адзнакай. Працаваў у Лунінецкай ПМК-47 муляром чацвёртага разраду.
3 снежня 2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Семенюка (1895–1931), паэта
Сцяпан (Стафан) Фёдаравіч Семянюк нарадзіўся 3 снежня 1895 г. у в. Яромічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям'і. На той час у Яромічах было 30 двароў, 180 жыхароў, меліся Падалескае валасное ўпраўленне, царква, сінагога, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, народнае вучылішча, у якім у 1905 г. навучаліся 69 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак.
10 мая 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Кадзі Маладоўскай (1894–1975), паэтэсы, пісьменніцы, літаратурнага крытыка
Кадзя Маладоўская нарадзілася 10 мая 1894 г. у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Бацька, Ісаак Маладоўскі, быў равінам, выкладаў у яўрэйскай школе для хлопчыкаў, маці валодала галантарэйнай лаўкай. У сям’і было чацвёра дзяцей. Кадзя атрымала добрую дамашнюю адукацыю на іўрыце, вучылася ў хедары і рускай гімназіі.
5 чэрвеня 2025 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Хаўдзеева (1960–2021), настаўніка, паэта
Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў нарадзіўся 5 чэрвеня 1960 года ў г. п. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Неўзабаве сям'я пераехала ў Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці, дзе ў в. Закозель прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.
6 ліпеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Стрыжова (1950), рэжысёра, акцёра, паэта
Міхаіл Васільевіч Стрыжоў нарадзіўся 6 ліпеня 1950 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. У 1965–1969 гг. вучыўся ў Баранавіцкім тэхнікуме лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «тэхнік-тэхнолаг баваўняна-прадзільнай вытворчасці».