Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Столінскі раён

Аляксандр Васільевіч Дарковіч нарадзіўся 7 лістапада 1961 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька быў юрыстам, маці настаўніцай. Вучыўся ў СШ № 1 Давыд-Гарадка. У 1976 г. сям’я пераехала ў г. Брэст, яго дзядуля і бабуля жылі ў в. Прылукі Брэсцкага раёна. Гадаваўся моцным хлопцам, удзельнічаў у розных спартакіядах і спартыўных спаборніцтвах.

Вёска Рухча 1-я Столінскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1644 г. У цэнтры вёскі на сродкі ўладальнікаў Скірмунтаў у 1730 г. пабудаваны невялікі драўляны храм Нараджэння Багародзіцы. Напачатку быў уніяцкім, пасля скасавання уніі ў 1839 г. — праваслаўны. Да 1853 г. царква была прыходскай, а потым прыпісана да Радчыцкага праваслаўнага прыхода.

Першыя звесткі ў пісьмовых крыніцах пра в. Манькавічы Столінскага раёна датуюцца 1524 г. Гісторыя паселішча звязана з лёсам зямель вакол Давыд-Гарадка, што за 30 км. Гэтыя велізарныя ўладанні былі падараваны ў 1551 г. польскім каралём Жыгімонтам ІІ Аўгустам Мікалаю Радзівілу Чорнаму.

У г. Пінску ля музея Беларускага Палесся ўстаноўлены на пастамент трактар ХТЗ-15/30, які мае адметную гісторыю. Выраблены на Харкаўскім трактарным заводзе ў 1930-я гг. пад № 1126. Прызначаўся для работы на ворыве з двух- і трохкорпусным плугам, з навяснымі сельскагаспадарчымі прыладамі, прываду стацыянарных машын.

У п. Новаберажное Беражноўскага сельсавета Столінскага раёна захаваўся палацава-паркавы ансамбль, які заснаваны родам Алешаў і належаў адной з пазнейшых ліній гэтага роду. Беларуская галіна роду, заснавальнікам якой з’яўляецца баярын Алеша з Валыні, упершыню згадваецца ў ХV ст.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Давыд-Гарадоцкі раён з цэнтрам у г. Давыд-Гарадок у складзе Пінскай вобласці.

Вёска Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1448 г. У 1670–1772 гг. мела Магдэбургскае права і свой герб, што сведчыць аб высокім узроўні эканамічнага развіцця паселішча. У наваколлях Гарадной шмат стагоддзяў людзі выкарыстоўваюць высокаякасныя тугаплаўкія гліны, што вызначыла характар заняткаў мясцовага насельніцтва. Рамеснікі выраблялі шматлікія віды гаршкоў, місак, глечыкаў, за якімі замацавалася назва «гараднянскія». Амаль у кожным падвор’і меліся ганчарныя кругі, горны і печы для абпальвання.

Рабочы пасёлак Рэчыца Столінскага раёна знаходзіцца за 7 км ад райцэнтра. У 1886 г. — сяло, 31 двор, 332 жыхары, дзейнічала праваслаўная царква. У 1897 г. — 495 жыхароў. З 1960 г. — рабочы пасёлак, цэнтр пасялковага Савета. У 2002 г. 6838 жыхароў, у 2019 г. — 5884. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя Гарынь, Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, Гарынскі кансервавы завод, лесазавод і інш.

Старажытны Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці заўсёды быў свабодным. Калі адбывалася запрыгоньванне сялян, яго жыхары сталі членамі саслоўя свабодных мяшчан. Мяшчане былі падатным саслоўем: плацілі падымное, ардыншчыну, выконвалі іншыя абавязкі. У 1558 г. Гарадок Давыдаў стаў прыватнаўладальніцкім горадам князёў Радзівілаў, уваходзіў у Клецкую ардынацыю. Гараджане жылі на зямлі князя, мелі зямельныя надзелы, якія арандавалі ў князя, за што павінны былі плаціць чынш і адбываць паншчыну, выконваць замкавыя, дарожныя і іншыя павіннасці.

Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую і адметную гісторыю. Заснаваны ў 1100 г. валынскім князем Давыдам Ігаравічам, унукам Яраслава Мудрага. Паселішча месцілася на насыпной гары правага берага ракі Гарынь. У ХIV – пачатку ХVІІІ стст. тут існаваў драўляны замак, дасюль захавалася гарадзішча «Замкавая гара». Удзельнае Гарадзецкае княства Трокскага ваяводства ў 1509 г. было далучана да Пінскага княства. З 1551 г. — прыватнаўласніцкі горад князёў Радзівілаў з Магдэбургскім правам.

Старонка 1 з 11