Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Сяргей Пракопавіч Агейчык нарадзіўся 17 ліпеня 1924 г. у в. Любішчыцы Борка-Гічыцкай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Любішчыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай шматдзетнай сям'і. Вучыўся ў польскай школе, з 1939 г. — у савецкай.

Надзея Іосіфаўна Місюкнарадзілася 17 лістапада 1924 г. у в. Брылёва Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Вучылася ў Барысаўскай пачатковай школе (1931–1935), скончыла 4 класы.З 1936 г. да 1938 г. працягвала вучобу ў Кобрынскай польскай школе, скончыла 7 класаў.

Аляксандра Іванаўна Федасюк нарадзілася 17 жніўня 1904 г. у в. Андронава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У пачатку Першай сусветнай вайны яе бацька пайшоў на фронт, а неўзабаве маці з чатырма малымі дзецьмі, старэйшай з якіх, Аляксандры, споўнілася дзесяць гадоў, была эвакуіравана ў глыб Расіі, пад Арэнбург.

Аляксандра вучылася ў сярэдняй школе, а па вечарах разам з моладзю збіралася на камсамольскія зборы, на заняткі ўсёнавуча, дзе абмяркоўваліся навінкі літаратуры, агучваліся мары аб будучыні. Калі скончылася вайна, Іван Федасюк адшукаў сваю сям’ю і вырашыў, што час вяртацца на дзедаўскую зямлю.

Аляксандр Кірылавіч Букраба нарадзіўся ў 1914 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на зямлі, вызначаўся актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

3 жніўні 1933 г. сяляне Кобрынскага павета пайшлі ў маёнтак паноў Малачэўскіх (в. Булькова), каб тыя заплацілі за палявыя работы. Па дарозе да месца збору разграмілі некалькі сядзіб асаднікаў. Больш за 100 сялян, узброеных паляўнічымі стрэльбамі і наганамі, некалькі гадзін трымалі ў асадзе паліцэйскі ўчастак у Навасёлках. Раніцай 4 жніўня паліцыя, атрымаўшы падмацаванне з Брэста, разагнала сялян.

Аляксей Васільевіч Грышкоўскі нарадзіўся 10 мая І904 г. у в. Мярніца Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я складалася з сямі чалавек, мела невялікі надзел зямлі.У 1915 г. Аляксей скончыў чатырохкласную сельскую школу ў суседняй в. Мацы. Вельмі любіў чытаць і да 11 гадоў перачытаў усе кнігі, якія былі ў мясцовай хаце-чытальні.

Іван Міхайлавіч Алякумаў нарадзіўся 6 жніўня 1924 г. у раённым цэнтры Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці ў сялянскай шматдзетнай сям’і. Бацька, Міхаіл Паўлавіч Алякумаў, у 1930-я гг. быў актыўным удзельнікам будаўніцтва калгасаў, у ліку першых аддаў быкоў і каня. Маці, Марфа Пятроўна, займалася гаспадаркай, а калі ў 1936 г. памёр муж, ва ўзросце 36 гадоў засталася ўдавой з чатырма непаўналетнімі дзецьмі, Івану давялося нароўні са старэйшымі дапамагаць ёй. 10 чэрвеня 1942 г. атрымаў атэстат сталасці, учарашняга школьніка чакала служба ў Чырвонай арміі.

Фёдар Герасімавіч Будзько (01.03.1914 – 2002) нарадзіўся 1 сакавіка 1914 г. у п. Чырвоная Слабада (цяпер Салігорскага раёна Мінскай вобласці). У 1929 г. закончыў курсы пры Слуцкім педагагічным вучылішчы, у 1935 г. – Мінскі тэхнікум фізічнай культуры, у 1939 г. – шасцімесячныя курсы журналістыкі.

Працаваў выкладчыкам фізічнай культуры ў Чачэрскай сярэдняй школе. У 1936–1937 гг. служыў у Чырвонай арміі. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі (1939) Фёдара Будзько накіравалі ў г. Беласток на пасаду старшыні абласнога спартыўнага камітэта. У 1940 г. працаваў настаўнікам, дырэктарам сямігодкі ў мястэчку Гарадок Заблудаўскага раёна Беластоцкай вобласці.

 

Фёдар Герасімавіч Будзько (01.03.1914 – 2002) нарадзіўся 1 сакавіка 1914 г. у п. Чырвоная Слабада (цяпер Салігорскага раёна Мінскай вобласці). У 1929 г. закончыў курсы пры Слуцкім педагагічным вучылішчы, у 1935 г. – Мінскі тэхнікум фізічнай культуры, у 1939 г. – шасцімесячныя курсы журналістыкі.

 

 

Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Двума днямі раней на ўсіх чыгунках Беларусі пранёсся шквал «Рэйкавай вайны». За адну ноч партызаны і падпольшчыкі вывелі са строю ўсе чыгуначныя камунікацыі, паралізаваўшы тыл гітлераўскай арміі.

 

Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч нарадзіўся 15 лютага 1919 г. у в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1930 г. паступіў вучыцца ў Клецкую беларускую гімназію. У гэтым жа годзе Міша стаў піянерам-падпольшчыкам, разам з сябрамі ён расклейваў лістоўкі, а ў дні рэвалюцыйных святаў вывешваў чырвоныя флагі. За падпольную дзейнасць быў выключаны з гімназіі.

Старонка 1 з 18