12 снежня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Жука (1949), грамадскага дзеяча, краязнаўца, Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2019)
Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у в. Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.
1 ліпеня 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Фёдаравіча Болбаса (1918–1997), доктара эканамічных навук, гісторыка, прафесара
Максім Фёдаравіч Болбас нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у в. Слабодка Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1941 г. настаўнічаў у школах Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і Камчацкай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны Максім Болбас знаходзіўся ў Беларусі пад нямецка-фашысцкай акупацыяй, стаў на шлях барацьбы з фашызмам. Быў членам Брожскага падполля, затым – партызан атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі ў Мінскай вобласці. Праявіў сябе смелым байцом. Удзельнічаў у 11 баях па разгрому варожых гарнізонаў, хадзіў на чыгунку падрываць рэйкі, падарваў 4 аўтамашыны з нямецкімі салдатамі. Быў двойчы паранены.
13 чэрвеня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Мікуліча (1953), гаспадарчага дзеяча, вучонага-эканаміста, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна
Аляксей Васільевіч Мікуліч нарадзіўся 13 чэрвеня 1953 г. у в. Аздамічы Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Закончыў восем клсаў Аздаміцкай сярэдняй школы (1968), Рэчыцкі зааветэрынарны тэхнікум (1972). Працаваў выконваючым абавязкі загадчыка Балатнянскага ветэрынарнага ўчастка Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (1972–1973).
Пасля службы ў Савецкай арміі (1973–1975) Аляксей Мікуліч пачаў працоўную дзейнасць на Століншчыне. У 1976–1980 гг. – галоўны ветэрынарны ўрач калгаса «Дружба». З 1986 г. —дырэктар саўгаса «Манькавічы», з 2000 г. – дырэктар КУВП «Манькавічы».
28 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Віктаравіча Бондара (1950), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара
Аляксандр Віктаравіч Бондар нарадзіўся 28 сакавіка 1950 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1967 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава, які скончыў у 1971 г. Працоўны шлях пачаў у трэсце сталовых Першамайскага раёна г. Мінска.
4 студзеня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Емяльянавіча Зайца (1943–2004), вучонага-эканаміста, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага эканаміста Беларусі
Заяц Мікалай Емяльянавіч – вучоны, эканаміст, доктар эканамічных навук, заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі.