Спадчына
8 красавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Дзмітрыевіча Удовікава (1950), генерал-маёра міліцыі
Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў нарадзіўся 8 красавіка 1950 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Дзмітрый Карпавіч, і маці, Соф’я Маркаўна, былыя партызаны, выхоўвалі сына ў патрыятычным духу. Школьнікам Міхаіл актыўна займаўся спортам, у юнацтве быў чэмпіёнам СССР па веласпорце, атрымаў званне майстра спорту СССР па веласіпедным спорце.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Удовікаў Міхаіл Дзмітрыевіч, Удовікаў Дзмітрый Карпавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічын, Брэст
- Прадметы Міліцыянеры, Генералы
- Установы Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама
1 ліпеня 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Антонавіча Крываля (1935–1996), паэта, празаіка, парадыста, журналіста
Сцяпан Антонавіч Крываль нарадзіўся 1 ліпеня 1935 г. у вёсцы Гутка Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Антон Рыгоравіч, і маці, Кацярына Дзмітрыеўна, з гэтай жа вёскі, тут жылі іх бацькі, дзяды і прадзеды. У сялянскай сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька, старэйшыя брат Уладзімір і сястра Надзя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі сувязнымі партызанскага атрада імя Баруцкага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Крываль Сцяпан Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Гутка, Маларыта
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Журналісты
- Установы
20 сакавіка 2020 г. — 65 год з дня нараджэння Андрэя Іванавіча Мазько (1955), паэта
Андрэй Іванавіч Мазько нарадзіўся 20 сакавіка 1955 г. у вёсцы Упірава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Выхоўваўся і вучыўся ў Гарадзецкай, Жабінкаўскай, Пружанскай школах-інтэрнатах. У школьныя гады Андрэю адкрыліся таямніцы паэзіі, разуменне таго, што вартасць чалавека вымяраецца станам яго душы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мазько Андрэй Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Упірава, Пружаны, Лунінец
- Прадметы Паэты
- Установы
27 чэрвеня 2020 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Крэйдзіча (1965), журналіста, пісьменніка
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 г. у вёсцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 г. разам з маці пераехаў у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы. Праз год паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Заверша, Іванава, Брэст
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты
- Установы
1 ліпеня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Андрыянавіча Літвінчука (1930–2020), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, журналіста, пісьменніка
Васіль Андрыянавіч Літвінчук нарадзіўся 1 ліпеня 1930 г. у вёсцы Галік Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Нягледзячы на цяжкую працу на зямлі, бацька, Андрыян Андрыянавіч, не заставаўся ў баку ад палітычных падзей, паспяваў чытаць палітычную літаратуру, агітаваць за Савецкую Беларусь. У 1939 г.Васіль скончыў два класы польскай школы, у 1941 г. — тры класы савецкай. Вучобу прыпыніла Вялікая Айчынная вайна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Літвінчук Васіль Андрыянавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Галік
- Прадметы Партызаны, Журналісты, Пісьменнікі
- Установы