Спадчына
31 жніўня 2020 г. — 60 гадоў з часу заснавання ААТ «Кобрынскі інструментальны завод «СІТАМА» (Кобрын; 1960)
Гісторыя стварэння Кобрынскага інструментальнага завода пачынаецца з 1924 г., калі на ўскраіне горада, у тым месцы, дзе зараз размешчаны вялікія карпусы сучаснага прамысловага прадпрыемства, былі закладзеныя піларама і млын, якія прыводзіліся ў рух ад паравой машыны магутнасцю 100 конскіх сіл. У 1928–1930 гг. былі ўстаноўленыя гонтарэзны, стругальны станкі і яшчэ адна піларама.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Заводы
- Установы Кобрынскі інструментальны завод
23 студзеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Алены Канстанцінаўны Аўсянік (1945–2020), работніка культуры, ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна
Алена Канстанцінаўна Аўсянік нарадзілася 23 студзеня 1945 г. у вёсцы Струга Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У сялянскай сям’і любілі песню, маці спявала ў царкоўным хоры, у фальклорным калектыве. Галіна ў чатырнаццаць гадоў пачала працаваць бібліятэкарам у Столінскай дзіцячай бібліятэцы, вучылася ў вячэрняй школе, актыўна ўдзельнічала ў аматарскай мастацкай творчасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Аўсянік Алена Канстанцінаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Струга, Столін
- Прадметы Работнікі культуры, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Народны хор «Крыніца» Столінскага ГДК
1 мая 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міхайлавіча Папова (1920–1988), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, заслужанага настаўніка БССР
Мікалай Міхайлавіч Папоў нарадзіўся 1 мая 1920 г. у вёсцы Навасяргееўка Арэнбургскай вобласці (Расія) у сям’і селяніна-земляроба. Быў студэнтам-завочнікам, працаваў настаўнікам. Запаветнай марай было атрымаць ваенную адукацыю, стаць камандзірам. Мікалая Папова па яго просьбе ў 1939 г. двойчы выклікалі ў райваенкамат, але прызыўная камісія залічвала ў рэзерв, бо ў школах не хапала настаўнікаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Папоў Мікалай Міхайлавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Заруддзе, Драгічынскі раён, Ліпнікі
- Прадметы Партызаны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Настаўнікі, Заслужаныя настаўнікі
- Установы Пінскае партызанскае злучэнне, Партызанскі атрад імя М. Ц. Шыша
2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Барскага (1920–1943), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Мікалай Паўлавіч Барскі нарадзіўся ў снежні 1920 г. у Маскве ў сям’і рабочага. Вучыўся ў школе № 336 імя Радзішчава (1928–1935) г. Масквы. Гэта была доследна-паказальная школа. Пры ёй быў арганізаваны інтэрнат, дзе жылі дзеці, якія рана страцілі бацькоў. З такімі хлопцамі і сябраваў Мікалай. З самага дзяцінства хлапчук быў сур’ёзны, добрасумленны, працавіты, з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, добра вучыўся.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Барскі Мікалай Паўлавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Трыліскі, Дружылавічы
- Прадметы Партызаны
- Установы Пінскае партызанскае злучэнне, Партызанскі атрад імя Лазо
19 чэрвеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Галіны Сідараўны Бабарыка (1960), паэта, празаіка, публіцыста
Галіна Сідараўна Бабарыка нарадзілася 19 чэрвеня 1960 г. у вёсцы Мачуль Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі былі простымі сялянамі, якім Вялікая Айчынная вайна перашкодзіла вучыцца, яны скончылі толькі чатыры класы польскай школы, але любілі літаратуру, шмат чыталі бібліятэчных кніг. У школе Галіна вучылася добра, асабліва любіла ўрокі мовы і літаратуры. У дзесяцігадовым узросце пачала пісаць вершы. Некаторыя з іх былі надрукаваны ў раённай газеце «Навіны Палесся», часопісе «Вясёлка» (1970).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бабарыка Галіна Сідараўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Мачуль
- Прадметы Паэты, Пісьменнікі, Настаўнікі
- Установы