Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Рыгор Рыгоравіч Бысюк нарадзіўся 29 кастрычніка 1954 г. у вёсцы Неплі Брэсцкага раёна. Да 1969 г. вучыўся ў Клейнікаўскай васьмігадовай школе. У школьныя гады захапіўся танцамі, танцаваў у народным ансамблі песні і танца «Прыбужжа» СШ № 5 г. Брэста. Потым удзельнiчаў у народным ансамблі народнага танца «Радасць» Брэсцкага ГДК, з якім пабываў на гастролях у розных краінах. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Служыў у Савецкай арміі.

Дадатковая інфармацыя

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла была створана ў г. Беластоку, які на той час уваходзіў у БССР, 1 лістапада 1939 г. Рыгорам Раманавічам Шырмам па даручэнні ўраду Беларускай ССР. Гэта быў першы ў заходніх абласцях Беларусі прафесійны музычны калектыў, які спачатку называўся Беларускім ансамблем песні і танца. Танцавальнай групай кіраваў балетмайстар Іван Маркавіч Хвораст (1902–1983), ураджэнец в. Кацёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Першы канцэрт ансамбля адбыўся 23 лютага 1940 г. у Доме Чырвонай арміі ў Беластоку. У чэрвені 1941 г. ансамбль з поспехам выступаў у Маскве.

Марыя Мікалаеўна Курыловіч нарадзілася 4 снежня 1924 г. у г. Іванава Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Яе бацькі — Іван Захаравіч і Ганна Іванаўна Шаўчукі — працавалі ў асабістай гаспадарцы. У сям’і было шасцёра дзяцей, Марыя была старэйшай, а трое малодшых памерлі ў дзяцінстве. Асаблівага дастатку ў сям’і не было, але бацькі хацелі бачыць дзяцей адукаванымі. Марыю аддалі ў польскую школу. У класе было больш за 50 чалавек. Польская мова дзяўчынцы давалася лёгка, напэўна, таму, што вельмі падабалася, па гэтым прадмеце яна была лепшай вучаніцай у класе.

Дадатковая інфармацыя

Вёска Полкацічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў актах Літоўскай метрыкі згадваецца ў 1499 г. Далей у пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1507 г. пры апісанні межаў. У канцы XVI ст. вёска была ў Пінскім павеце Трокскага ваяводства ВКЛ. У 1626 г. Полкацічы належалі Вайнінай. У 1646 г. Полкацічы належалі Цярлецкай, якая па кантракце здала іх у арэнду на чатыры гады Натану Лейзеровічу і Давіду Якубовічу.

Дадатковая інфармацыя

Аграгарадок Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы сваімі знакамітымі уладальнікамі з роду Ажэшкаў, якія атрымалі тут землі ў XVIII ст. Род Ажэшкаў быў вядомы ў розныя перыяды гісторыі Беларусі — яго прадстаўнікі займалі важныя дзяржаўныя пасады. Адна з прадстаўніц роду — Эліза Ажэшка (1841–1910), польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Яна выйшла замуж за памешчыка Пятра Ажэшку і пасялілася ў маёнтку Людвінава, што за 10 км ад Закозеля, часта бывала ў Закозелі. У час паўстання 1863–1864 гг. з’яўлялася сувязной атрадаў генерала Р. Траўгута. Пасля падаўлення паўстання маёнтак быў канфіскаваны, Пётр Ажэшка высланы, Эліза Ажэшка вярнулася на радзіму.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 203 з 401