Спадчына
7 студзеня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Заламая (1940), дзяржаўнага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2019)
Уладзімір Аляксандравіч Заламай нарадзіўся 7 студзеня 1940 г. у вёсцы Канчаны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Малабераставіцкую сярэднюю школу, Ваўкавыскі зоаветэрынарны тэхнікум (1960), пачаў працаваць заатэхнікам у калгасе «1 Мая» Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці, неўзабаве стаў намеснікам старшыні калгаса. У 1960–1963 гг. служыў у марскіх часцях пагранічных войск.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Заламай Уладзімір Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Баранавічы
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
7 студзеня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Рыгора Аляксандравіча Шумака (1950), вучонага-крыміналіста, выдатніка адукацыі
Рыгор Аляксандравіч Шумак нарадзіўся 7 студзеня 1950 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў паступiў у Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. У 1968–1973 гг. — студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў з чырвоным дыпломам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шумак Рыгор Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Дастоева
- Прадметы Вучоныя, Прафесары, Юрысты
- Установы
2 студзеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Дуброўскага (1945–2011), эколага, краязнаўца, фатографа, журналіста
Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі нарадзіўся 2 студзеня 1945 г. у вёсцы Зачысце Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. На апошнім курсе ажаніўся з аднакурсніцай Верай Іосіфаўнай, якая стала верным сябрам і спадарожнікам. Працаваў навуковым супрацоўнікам у дзяржаўным запаведніку «Белавежская пушча», настаўнічаў у сельскай школе на Магілёўшчыне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дуброўскі Аляксей Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Пінскі раён
- Прадметы Краязнаўцы, Журналісты, Фатографы
- Установы
1 студзеня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Казакевіча (1955), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі
Пётр Пятровіч Казакевіч нарадзіўся 1 студзеня 1955 г. у вёсцы Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пётр Пракопавіч Казакевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1948–1976 гг. узначальваў мясцовы калгас «Светлы шлях».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Казакевіч Пётр Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Рудск
- Прадметы Вучоныя, Прафесары
- Установы
19 снежня 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ігнатавіча Мікуліча (1934), беларускага антраполага, доктара біялагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Аляксей Ігнатавіч Мікуліч нарадзіўся 19 снежня 1934 г. у в. Жарабковічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў мясцовую сямігодку (1949), Баранавіцкую фельчарска-акушэрскую школу. Служыў у Ваенна-марской авіяцыі. Паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1963 г. Працаваў інспектарам-урачом Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мікуліч Аляксей Ігнатавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Жарабковічы
- Прадметы Вучоныя, Навукоўцы
- Установы