Спадчына
20 жніўня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Апанасавіча Сцепчанкі (1920–1996), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніка калгаса, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Уладзімір Апанасавіч Сцепчанка нарадзіўся 20 жніўня 1920 г. у вёсцы Мохавая Рагачоўскага павета Гомельскай губерні (цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У Чырвоную армію прызваны ў 1940 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сцепчанка Уладзімір Апанасавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Любань, Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
23 лютага 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Антонавіча Папсуй-Шапко (1900–1941), удзельніка абарончых баёў у Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны (1941)
Міхаіл Антонавіч Папсуй-Шапко нарадзіўся 23 лютага 1900 г. у пасёлку Енакіева Екацярынаслаўскай губерні (цяпер горад Данецкай вобласці, Украіна) у рабочай сям’і. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў 14-ю пяхотную школу каманднага саставу ў Палтаве (1923). У 1940 г. скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Назначаны інспектарам пяхоты ў Заходнюю асобую ваенную акругу. 5 сакавіка 1940 г. яму было прысвоена званне палкоўніка. За час службы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалём «ХХ лет Рабоче-Крестьянской Красной Армии».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Папсуй Шапко Міхаіл Антонавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
20 снежня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Маркавіча Карасёва (1920–1964), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Аляксей Маркавіч Карасёў нарадзіўся 20 снежня 1920 г. у вёсцы Дравасекава Вялікалуцкага павета Пскоўскай губерні (цяпер Куньінскага раёна Пскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў восем класаў. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, скончыў палкавую школу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Карасёў Аляксей Маркавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Люблін Брэсцкая аперацыя 1944
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза
- Установы
14 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васілія Пятровіча Газіна (1920–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васілій Пятровіч Газін нарадзіўся 14 кастрычніка 1920 г. у сяле Шоўскае Лебядзянскага раёна Ліпецкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў чатыры класы, працаваў у калгасе «Рассвет», затым вучыўся на курсах механізатараў, працаваў на машынна-трактарнай станцыі. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную армію, служыў на заходняй граніцы ў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Газін Васілій Пятровіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Люблін Брэсцкая аперацыя 1944
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза
- Установы
23 сакавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Лучынскага (1900–1990), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі нарадзўся 23 сакавіка 1900 г. у г. Кіеве. Бацька, Аляксандр Лаўрэнцьевіч Лучынскі, рускі афіцэр, удзельнік Руска-японскай (1904–1905) і Першай сусветнай войнаў, быў камандзірам палка ў час Брусілаўскага прарыву, у лютым 1917 г. яму прысвоена званне генерал-маёра, з мая 1918 г. у Чырвонай арміі інспекціраваў пяхоту, затым выкладаў тактыку на курсах чырвоных камандзіраў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лучынскі Аляксандр Аляксандравіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкая вобласць
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы