Спадчына
23 студзеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Данеліі (1920–2012), мастака-жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Пётр Аляксеевіч Данелія нарадзіўся 23 студзеня 1920 г. у г. Махачкале (Дагестан). Дзяцінства прайшло на радзіме маці ў Валгаградскай вобласці. Школьнікам наведваў студыю выяўленчага мастацтва. Затым вучыўся ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 года (1938–1939). У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Данелія Пётр Аляксеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы, Заслужаныя дзеячы мастацтваў
- Установы
2 лютага 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Пранько (1935), кінааператара, тэлеаператара, лаўрэата Дзяржаўнай преміі БССР (1966)
Уладзімір Аляксандравіч Пранько нарадзіўся 2 лютага 1935 г. у вёсцы Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1938 г. бацька з усёй сям’ёй эмігрыраваў у Парагвай (Паўднёвая Амерыка) у пошуках лепшай долі. Аляксандр Нікадзімавіч і Праскоўя Ігнацьеўна Пранько з трыма дзяцьмі доўга блукалі на чужыне, пакуль нарэшце не аселі ў Аргенціне. У Буэнас-Айрэсе знайшліся землякі, якія далі прытулак і дапамаглі пачаць новае жыццё.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пранько Уладзімір Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Дамашы
- Прадметы Кінааператары
- Установы
26 студзеня 2020 г. — 640 гадоў з часу першых дакументальных звестак аб г. п. Шарашова (Пружанскі р-н; 1380)
Гарадскі пасёлак Шарашова Пружанскага раёнаБрэсцкай вобласці знаходзіцца на рацэ Левая Лясная за 20 км да захаду ад г. Пружаны. Назва паселішча, верагодна, паходзіць ад мясцовага дыялектызму «шэраш» — дробны лёд на рацэ падчас адлігі. Некаторыя старажылы сцвярджалі, што даўней паселішча звалася Шаршнёў — ад «шэршань». Потым, быццам, назва відазмянілася на Шарашоў, Шарашова.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Шарашова
- Прадметы Вёскі, Гісторыя вёсак
- Установы
5 лютага 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Чэрніка (1935–2016), паэта, педагога
Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік нарадзіўся 5 лютага 1935 г. у вёсцы Вялічкавічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Аніскавіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Іванавіч, закончыў чатыры класы народнага вучылішча, валодаў майстэрствам расказчыка, па-майстэрску чытаў аднавяскоўцам творы М. Гогаля, Г. Сянкевіча. Добрай расказчыцай была і непісьменная маці, Надзея Трафімаўна. Рыгор Іванавіч і старэйшы брат Фёдар ужо чытарохгадовага Валодзю навучылі чытаць, прывівалі яму любоў да літаратуры. У пяць гадоў хлопчык злажыў свой першы верш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чэрнік Уладзімір Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Вялічкавічы, Пружанскі раён, Галены, Клепачы
- Прадметы Паэты, Педагогі
- Установы
2020 г. — 555 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Петрапаўлаўскай царквы г. Кобрына (1465)
Петрапаўлаўская царква — праваслаўны храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Дакладныя звесткі аб часе пабудовы гэтага храма адсутнічаюць. Зрэшты, першае дакументальнае згадванне пра царкву адносіцца да 1465 г., калі кобрынская князёўна Ульяна Сямёнаўна падаравала «зямлю з людзьмі» храму, які ўжо тады існаваў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сувораў Аляксандр Васільевіч, Кульчыцкі Андрэй Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі Свята Петрапаўлаўская царква ў г. Кобрын
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Цэрквы, Помнікі архітэктуры, Ваенныя дзеячы, Царкоўныя дзеячы
- Установы