Спадчына
11 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня стварэння Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску» (1940)
Восенню 1939 г. Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР, аб’яднанне ўнесла змены ва ўсе сферы жыцця. 4 снежня 1939 г. была створана Пінская вобласць, на яе тэрыторыі быў накоплены значны масіў дакументаў, якія неабходна было захаваць і сістэматызаваць. Савет Народных Камісараў БССР 11 лютага 1940 г. прыняў пастанову «Аб стварэнні архіўнай справы ў Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях БССР».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Пінская вобласць
- Прадметы Архівы
- Установы Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску
1 сакавіка 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Фёдара Паўлавіча Хахракова (1925–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)
Фёдар Паўлавіч Хахракоў нарадзіўся 1 сакавіка 1925 г. у сяле Югаўское Кунгурскай акругі Уральскай вобласці (цяпер Кунгурскага раёна Пермскага краю) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З ліпеня 1941 г. па сакавік 1943 г. працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе «Всходы Коммуны».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Хахракоў Фёдар Паўлавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Люблін Брэсцкая аперацыя 1944
- Помнікі
- Рэгіён Камянец, Камянецкі раён, Відамля
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза
- Установы
16 студзеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Дзмітрыевіча Трашчылы (1960), спартсмена (лёгкая атлетыка), трэнера, заслужанага майстра спорту СССР (1988), чэмпіёна свету (1983)
Аляксандр Дзмітрыевіч Трашчыла нарадзіўся 16 студзеня 1960 г. у вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1975 г. актыўна займаўся лёгкай атлетыкай у Мінску, першым трэнерам быў Б. А. Міхальчук, з 1979 г. — Г. П. Бухарына. Чэмпіён СССР сярод юніёраў (1980) у бегу на 300 м у закрытых памяшканнях. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР. Двухкратны прызёр СССР, пераможца спаборніцтваў на прызы братоў Знаменскіх.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Трашчыла Аляксандр Дзмітрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Аснежыцы
- Прадметы Спартсмены, Трэнеры, Заслужаныя майстры спорту
- Установы
13 лютага 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Іванавіча Хілько (1960), беларускага мастака, педагога
Юрый Іванавіч Хілько нарадзіўся 13 лютага 1960 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў СШ № 16 г. Баранавічы. З ранняга дзяцінства любіў маляваць, наведваў студыю выяўленчага мастацтва пры Доме афіцэраў, якой кіравала Надзея Бранавец. З бацькамі, Іванам і Марыяй Хілько, наведваў старыя беларускія гарады: Нясвіж, Сноў, Клецк, Сталовічы, Завоссе, Гарадзішча, Дзятлава, Навагрудак, з тых часоў засталася цікаўнасць да гісторыі, асабліва — гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Хілько Юрый Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Мастакі, Педагогі
- Установы
16 ліпеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Емяльянавіча Уласава (1920–1995), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча фізічнай культуры БССР
Уладзімір Емяльянавіч Уласаў нарадзіўся 16 ліпеня 1920 г. у г. Хвалынск Саратаўскай вобласці ў рабочай сям’і. Бацькі туды былі камандзіраваны з Петраграда нарыхтоўваць хлеб. Праз год сям’я пераехала ў г. Раслаўль Смаленскай вобласці, на радзіму маці. Уладзімір скончыў СШ № 75 у Раслаўлі, чыгуначны тэхнікум. Займаўся гімнастыкай, лёгкай атлетыкай, боксам. Працаваў інструктарам фізкультуры школы фабрычна-заводскага навучання на вагонарамонтным заводзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Уласаў Уладзімір Емяльянавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Трэнеры, Заслужаныя трэнеры
- Установы