Спадчына
1 мая 2020 г. — 60 гадоў з дня стварэння ў Камянецкай вежы аддзела Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея (Камянец; 1960)
Камянецкая вежа — унікальны помнік старажытнага дойлідства сусветнага значэння, узор ваенна-інжынернага мастацтва канца XIII ст. Гісторыя вежы цесна звязана з Камянцом, які ўзнік як горад-крэпасць на паўночных межах Уладзіміра-Валынскага княства ў 1276 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Камянецкая вежа
- Рэгіён Камянец
- Прадметы Помнікі архітэктуры, Музеі, Гістарычныя музеі
- Установы Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Музей «Камянецкая вежа»
18 красавіка 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сямёнавіча Ханка (1940), кампазітара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь (1996)
Эдуард Сямёнавіч Ханок нарадзіўся 18 красавіка 1940 г. у Фёдараўскім раёне Кустанайскай вобласці (Казахстан) у сям’і ваеннаслужачага. У 1946 г. сям’я пераехала ў Беларусь, у г. Брэст. Потым бацька служыў на Калыме, дзе Эдуард навучыўся іграць на акардэоне, выступаў на школьных вечарах. У 1953 г. вярнуліся ў Брэст, тут Эдурад скончыў сярэднюю школу № 7 (1957) і музычную школу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ханок Эдуард Сямёнавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Кампазітары, Народныя артысты
- Установы
15 чэрвеня 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ліліі Рыгораўны Батыравай (1935), музычнага педагога, ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2015)
Лілія Рыгораўна Батырава нарадзілася 15 чэрвеня 1935 г. у Мінску. Шасцігадовай дзяўчынкай займалася ў малодшай групе балетнай школы пры тэатры оперы і балета. Бацька ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, згінуў без вестак. Увесь час нямецка-фашысцкай акупацыі пражыла з маці, Казімірай Вітольдаўнай, у Мінску, іх дом быў разбомблены яшчэ на пачатку вайны. У апошнія дні акупацыі немцы тысячы мінчан пагрузілі ў вагоны і павезлі ў Германію, але цягнік дайшоў толькі да Брэста, зняволеныя дачакаліся Чырвоную армію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Батырава Лілія Рыгораўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Музыканты, Настаўнікі музыкі, Заслужаныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Брэсцкі музычны каледж імя Р. Шырмы, Брэсцкае музычнае таварыства
2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Цімярана Хабулавіча Зінатава (1920–1992), удзельніка абароны Брэсцкай крэпасці (1941)
Цімяран Хабулавіч Зінатаў нарадзіўся ў 1920 г. у сяле Улханава ў Башкірыі. Імя Цімяран па-татарску азначае «жалезны». З пятнаццаці гадоў працаваў на будаўніцтве чыгункі Акмолінск – Карталы. Быў прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. — курсант палкавой школы 44-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі. Камандзір палка — маёр Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў. Палкавая школа месцілася ў Брэсцкай крэпасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Зінатаў Цімяран Хабулавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі
- Установы
15 снежня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Максімавіча Дзяканава (1925–1982), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Максімавіч Дзяканаў нарадзіўся 24 сакавіка 1925 г. у вёсцы Аляксандраўка Кузнецкага павета Саратаўскай губерні (цяпер Сасноваборскага раёна Пензенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу, працаваў пекарам. Яго бацька, Максім Сяргеевіч Дзяканаў, загінуў на фронце Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзяканаў Мікалай Максімавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Люблін Брэсцкая аперацыя 1944
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Героі Савецкага Саюза, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Удзельнікі вызвалення Беларусі, Франтавікі
- Установы