Спадчына
15 ліпеня 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Веры Ільінічны Гаўрылюк (1904–1986), беларускага майстра пляцення мастацкіх вырабаў з саломкі
Вера Ільінічна Гаўрылюк (у дзвявоцтве Карпюк) нарадзілася 15 ліпеня 1904 г. у вёсцы Старасельцы Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча), непадалёк ад Белавежскай пушчы, у сялянскай сям’і. Калі Веры было дзевяць гадоў, памёр бацька, пакінуўшы дзевяць дзяцей. З дзяцінства асвоіла матчыны ўрокі народных промыслаў (прасці, ткаць, вышываць), дзякуючы якім абшывала і апранала ўсю сям’ю, рабіла ўтульным дом і лічылася майстрыхай на ўсё наваколле.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гаўрылюк Вера Ільінічна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі па саломапляценню
- Установы
1 ліпеня 2019 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Надзеі Мацвееўны Ганчарэнка (Еўдашэнка; 1929–2016), заслужанай артысткі БССР (1968)
Надзея Мацвееўна Ганчарэнка нарадзілася 1 ліпеня 1929 г. у г. Адэсе (Украінская ССР). Школьніцай любіла літаратуру, удзельнічала ў гуртку мастацкай самадзейнасці — са сцэны дэкламавала вершы. У 1950 г. скончыла Адэскае тэатральнае вучылішча. Працавала ў Адэскім тэатры юнага гледача.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ганчарэнка Надзея Мацвееўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Акцёры, Артысты, Заслужаныя артысты
- Установы
29 снежня 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Іванавіча Загароднева (1919–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васіль Іванавіч Загароднеў нарадзіўся 29 снежня 1919 г. у вёсцы Лох Саратаўскага павета (цяпер Навабураскага раёна Саратаўскай вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Школа ў сяле тады была пяцігадовай, з шостага па восьмы клас Васіль Загароднеў вучыўся ў Новых Бурасах. Марыў стаць настаўнікам гісторыі, але моцна захварэла маці, яму давялося застацца дома, дапамагаць па гаспадарцы. З 1938 г. загадваў клубам у родным сяле.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Загароднеў Васіль Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Чарнаўчыцы, Брэст
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза
- Установы
13 сакавіка 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Паўлавіча Саванеўскага (1904–1941), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Аляксандр Паўлавіч Саванеўскі нарадзіўся 13 сакавіка 1904 г. у вёсцы Дзяменічы Брэсцкага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанцах у Расіі, вярнулася на радзіму ў 1921 г., калі Брэстчына апынулася пад польскай акупацыяй.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Саванеўскі Аляксандр Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Дзяменічы, Брэсцкі раён, Чэрні
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху
- Установы
20 кастрычніка 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Герасімава (1919–1971), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Палессі, старшыні Іванаўскага райвыканкама (1944–1953)
Міхаіл Іванавіч Герасімаў нарадзіўся 20 кастрычніка 1919 г. у вёсцы Старына Валдайскага павета Наўгародскай губерні (Расія) у сялянскай сям’і. У 1936 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Валдай і паступіў у Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава, але яе не закончыў: у 1939 г. студэнта прызвалі ў Чырвоную армію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Герасімаў Міхаіл Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Партызанскі рух
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Кіраўнікі партызанскага руху, Партызаны
- Установы Пінскае партызанскае злучэнне, Партызанскі атрад імя М. Ц. Шыша