Спадчына
28 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Віктаравіча Бондара (1950), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара
Аляксандр Віктаравіч Бондар нарадзіўся 28 сакавіка 1950 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1967 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава, які скончыў у 1971 г. Працоўны шлях пачаў у трэсце сталовых Першамайскага раёна г. Мінска.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бондар Аляксандр Віктаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Навукоўцы, Эканамісты, Заслужаныя дзеячы
- Установы
6 чэрвеня 2020 г. — 70 гадоў з пачатку дзейнасці рачнога порта Брэст (філіял РТУП «Беларускае рачное параходства»; 1950)
Дняпроўска-Бугскі канал даўжынёй 196 км мае вялікае народнагаспадарчае значэнне. Горад Брэст — канцавы пункт водна-транспартнай магістралі Дняпроўска-Бугскага воднага шляху, значнага для развіцця воднага транспарту ўсёй Беларусі. У 1940 г. на правым беразе ракі Мухавец, на месцы, дзе быў лесазавод, пачалося ўзвядзенне порта і механічных майстэрняў. Са жніўня 1940 г. пачала працаваць прыстань, начальнікам якой быў назначаны Пётр Паўлавіч Канышаў. Але Вялікая Айчынная вайна перашкодзіла будаўніцтву порта Брэст.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Харычкаў Уладзімір Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкі раён
- Прадметы Рачнікі, Рачныя порты, Прыстані
- Установы Брэсцкі рачны порт
23 кастрычніка 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Антонава (1915–1997), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), ганаровага грамадзяніна г. Бярозы
Аляксандр Антонавіч Антонаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1915 г. у сяле Картаваўка (цяпер Сярэдні Бурлук Вялікабурлуцкага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. Восенню 1936 г. прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Антонаў Аляксандр Антонавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Вызваленне Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Бяроза
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі, Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
3 сакавіка 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Паўлавіча Шораха (1930–2013), хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь
Рыгор Паўлавіч Шорах нарадзіўся 3 сакавіка 1930 г. у вёсцы Налезнікі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва выпалі на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, хлопчык імкнуўся да ведаў. У 1948 г. Рыгор скончыў сярэднюю школу, у 1954 г. — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шорах Рыгор Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Налезнікі
- Прадметы Заслужаныя дзеячы навукі, Вучоныя, Прафесары, Медыкі, Хірургі
- Установы
15 сакавіка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Малевіча (1920–1994), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы
Аляксандр Іванавіч Малевіч нарадзіўся 15 сакавіка 1920 г. у мястэчку Ліпск Крывошынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер в. Ліпск Крывошынскага сельсавета Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У вялікай сялянскай сям’і было сямёра дзяцей, жылі бедна, грошай на адукацыю не было, а Саша вельмі хацеў вучыцца. У чатырнаццаць гадоў Аляксандр скончыў польскую пачатковую школу ў роднай вёсцы, працаваў рознарабочым.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Малевіч Аляксандр Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Ліпск
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Франтавікі
- Установы