Спадчына
14 жніўня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Васілія Антонавіча Гарбачука (1930–2007), першага дырэктара Брэсцкага завода бытавой хіміі (1970–1991)
Васілій Антонавіч Гарбачук нарадзіўся 14 жніўня 1930 г. у вёсцы Суботы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1952 г. паехаў у г. Данецк (Украінская ССР), уладкаваўся рознарабочым у трэст «Донецкметаллургстрой». У 1953 г. паступіў у Данецкі індустрыяльны інстытут.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гарбачук Васілій Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Драгічынскі раён, Суботы
- Прадметы Заводы, Дырэктары
- Установы Брэсцкі завод бытавой хіміі
11 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага архіва Баранавіцкай вобласці (Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы»; 1940)
Дзяржаўны архіў Баранавіцкай вобласці створаны згодна з Пастановай Савета Народных Камісараў БССР «Аб арганізацыі архіўнай справы ў Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай і Беластоцкай абласцях БССР» ад 11 лютага 1940 г. Архіў збіраў дакументы, забяспечваў іх захаванасць, здзяйсняў інфармацыйнае абслугоўванне ўсіх галін народнай гаспадаркі. Да чэрвеня 1941 г. былі сабраныя дакументы органаў адміністрацыі, гаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў, культурна-асветніцкіх арганізацый, рэлігійных устаноў у асноўным за 1919–1939 гг., часткова за дарэвалюцыйны перыяд.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Баранавіцкая вобласць
- Прадметы Архівы
- Установы Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы
2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Веры Сяргееўны Краўцовай (1925–1943), удзельніцы антыфашысцкага падполля ў Вялікую Айчынную вайну
Вера Сяргееўна Краўцова нарадзілася ў 1925 г. у сям’і ваеннаслужачага. Вучылася ў СШ № 15 г. Брэста, да Вялікай Айчыннай вайны паспела скончыць 9 класаў. Яе маці, Варвара Іосіфаўна Краўцова, працавала ў Брэсцкім аддзяленні ваенгандлю. У час нямецка-фашысцкай акупацыі г. Брэста В. І. Краўцова разам з дзвюма дочкамі, Верай і Надзяй, актыўна ўдзельнічала ў антыфашысцкім падполлі, была сувязной партызанскага атрада.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Краўцова Вера Сяргееўна
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы
- Установы
1 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Маеўскага (1950–2017), мастака
Мікалай Аляксеевіч Маеўскі нарадзіўся 1 сакавіка 1950 г. у вёсцы Дварцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, паблізу Белавежскай пушчы. Бацька, Аляксей Кірылавіч Маеўскі, паходзіў з-за Віслы, а ягоны прадзед пасяліўся ў Белавежы, ажаніўся на мясцовай сялянцы, а праз некаторы час перабраўся жыць у Дварцы. Маці, Надзея Уладзіміраўна (Шахалевіч), паходзіла з другой пушчанскай вёскі Ясень (Пружанскі раён), дзе яе бацька быў на пасадзе зубровага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Маеўскі Мікалай Аляксеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Дварцы, Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы
12 студзеня 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Паўла Якаўлевіча Мацвеева (1915–1945), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Павел Якаўлевіч Мацвееў нарадзіўся 12 студзеня 1915 г. у вёсцы Палянскае Ніжагародскай губерні (цяпер Сасноўскага раёна Ніжагародскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы сяла Якоўскае, працаваў на будаўніцтве Горкаўскага аўтазавода. У Дзяржынску атрымаў прафесію шафёра, працаваў шафёрам і адначасова вучыўся ў аэраклубе. У 1937 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў ваеннае авіяцыйнае вучылішча. З 1940 г. служыў лётчыкам у часцях бамбардзіровачнай авіяцыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мацвееў Павел Якаўлевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Лётчыкі, Ваенныя лётчыкі, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы