Спадчына
3 ліпеня 2025 г. — 80 гадоў з часу стварэння Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ (Кобрын; 1945)
Свой пачатак Кобрынска-Маларыцкая міжраённая арганізацыйная структура ДТСААФ бярэ з 1945 г. як Кобрынскі райсавет Асаавіяхіма (арганізацыя саюза таварыстваў абароны і авіяцыйна-хімічнага будаўніцтва). Днём стварэння структуры афіцыйна ўстаноўлена 3 ліпеня 1945 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Грамадскія арганізацыі
- Установы Кобрынска Маларыцкая структура ДТСААФ, ДТСААФ
1 чэрвеня 2025 г. — 60 гадоў з часу стварэння Адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» (1965)
Адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» — адно са старэйшых будаўнічых прадпрыемстваў раёна. Сваю працоўную біяграфію пачало з 1 чэрвеня 1965 г. як Кобрынскі завод жалезабетонных вырабаў (загад па Брэсцкім Аблміжкалгасбуду № 137 ад 10.06.1965 г.).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Будаўнічыя арганізацыі, Прадпрыемствы
- Установы Кобрынскі СБК
1 верасня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Станіслава Фёдаравіча Дубянецкага (1940–2022), беларускага філосафа, палітолага, публіцыста
Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі нарадзіўся 1 верасня 1940 г. у в. Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Бацька Фёдар Ігнатавіч і маці Марыя Міхайлаўна любілі чытаць і перачытваць кнігі, марылі вывучыць дзяцей на настаўнікаў. Станіслаў скончыў Рэспубліканскае культпрасветвучылішча імя Н. К. Крупскай (1960), Магілёўскі педагагічны інстытут (1966), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1973).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дубянецкі Сяргей Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Востраў
- Прадметы Філосафы, Палітолагі, Публіцысты
- Установы
2025 г. — 135 гадоў з часу выдання кнігі Дзмітрыя Булгакоўскага «Пинчуки» (1890), этнаграфічнага зборніка аб жыхарах Пінскага Палесся
Этнаграфічны зборнік «Пинчуки» быў выдадзены ў Санкт-Пецярбургу ў 1890 г. Аўтарам зборніка з’яўляецца праваслаўны свяшчэннік Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі, які збіраў на Пінскім Палессі песні, загадкі, прыказкі, абрады, прыкметы, забабоны. У зборнік уключаны 257 песень, 210 загадак, 65 прыказак і прымавак, прыведзены шэраг абрадаў, прыкмет, павер’яў, а таксама погляды мясцовых жыхароў на замагільнае жыццё, слоўнік дыялектных слоў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Булгакоўскі Дзмітрый Гаўрылавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Свяшчэннікі, Этнографы, Фалькларысты, Кнігі
- Установы
2025 г. – 305 гадоў з часу пабудовы Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў в. Востраў (Пінскі р-н; 1720), помніка народнага драўлянага дойлідства
У цэнтры в. Востраў Ласіцкага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца Свята-Раства-Багародзіцкая (Свята-Прачысценская) царква. Пабудавана ў 1720 г. як уніяцкая. Пасля скасавання уніі (1839) перададзена праваслаўным. У 1869 г. часткова перабудавана.
У Востраве з пачатку ХVI ст. вядома царква ў гонар Нараджэння Багародзіцы. Прыход уваходзіў у Турава-Пінскую епархію. Праз дзвесце гадоў на месцы даўняй царквы пабудаваны новы ўніяцкі храм у традыцыях палесскага народнага дойлідства. Па стане на 1837 г. царква была прысвечана Беззаганнаму Зачаццю Дзевы Марыі. У парафіі налічвалася 593 вернікі. Апошнім уніяцкім пробашчам быў Аляксандр Страпко.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Востраўская Раства Багародзіцкая царква
- Рэгіён Пінскі раён, Востраў
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы