Спадчына
21 чэрвеня 2014 г. – 150 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (1864–1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, правадзейнага члена Інбелкульта
21 чэрвеня 1864 года ў беднай сялянскай сям’і Сержпутоўскіх, якая жыла ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Слуцкі раён Мінскай вобласці) нарадзіўся хлопчык Алесь. Яму было каля сямі месяцаў, калі бацьці пераехалі на Ганцаўшчыну, на хутар паблізу вёскі Пярэвалакі (цяпер у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Чудзін, Ганцавіцкі раён
- Прадметы Мовазнаўцы, Этнографы, Фалькларысты
- Установы
17 чэрвеня 2014 г. – 80 гадоў з часу стварэння (1934) ў Бярозе-Картузскай канцлагера для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці
Канцэнтрацыйны лагер у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер горад Бяроза Брэсцкай вобласці) быў створаны ўладамі Польскай Рэспублікі 17 чэрвеня 1934 года. Выкарыстоўваўся ў якасці месца пазасудовага інтэрнавання праціўнікаў кіруючага рэжыму. У ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» камуністы, дзеячы яўрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў, польскія палітычныя апаненты Юзэфа Пілсудскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бяроза, Бяроза Картузская
- Прадметы Канцлагера
- Установы Канцэнтрацыйны лагер для ізаляцыі ліц
16 ліпеня 2014 г. – 50 гадоў з часу адкрыцця Брэсцкай фабрыкі сувеніраў (1964)
Вытворчасць сувеніраў у г. Брэсце пачалася яшчэ ў 1953 годзе, калі ў мэблевай арцелі “Стаханавец” стварылі цэх, дзе асвоілі і пачалі выпускаць распісныя цацкі – матрошкі. У 1960 годзе шляхам далучэння цацачнага цэху арцелі да цэху папяровай і ватнай цацкі была створана фабрыка дзіцячай цацкі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У сувязі са значным павялічэннем асартыменту і аб’ёмаў выпуску вырабаў сувенірнага назначэння 16 ліпеня 1964 года фабрыка дзіцячай цацкі была пераўтворана ў Брэсцкую фабрыку сувеніраў. Былі ўзведзены будынкі фабрыкі на вул. Янкі Купалы, 5.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Фабрыкі
- Установы Брэсцкая фабрыка сувеніраў
22 мая 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1939) Сяргея Уладзіміравіча Федаровіча, вучонага ў галіне алергалогіі, імуналогіі, прафпаталогіі, заслужанага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)
Сяргей Уладзіміравіч Федаровіч нарадзіўся 22 мая 1939 года ў вёсцы Малыя Дворцы Пінскага павета (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Федаровіч Сяргей Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Малыя Дворцы
- Прадметы Навукоўцы, Вучоныя, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
5 мая 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949) Валянціны Цехановіч, мастачкі
Валянціна Іванаўна Цехановіч нарадзілася 5 мая 1949 года ў горадзе Навагрудак Гродзенскай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Цехановіч Валянціна Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Мастакі
- Установы