Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Юрый Вітольдавіч Шулейка нарадзіўся 31 сакавіка 1968 г. у г. п. Казлоўшчына Дзятлавіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Вітольд Балеслававіч Шулейка, працаваў майстрам-настаўнікам у мясцовым прафесійна-тэхнічным вучылішчы, вучыў карыстацца трактарам. Маці, Ядзвіга Уладзіміраўна, працавала бухгалтарам.

Дадатковая інфармацыя

Аляксандр Васільевіч Пашкевіч нарадзіўся 27 лістапада 1963 г. у п. Першамайскі Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства праявіў здольнасці ў выяўленчым мастацтве. Закончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка (1982), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1989). Вучыўся ў народнага мастака Беларусі Г. Х. Вашчанкі.

Аляксандр Пашкевіч удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1987 г. Працуе ў вобласці манументальна-дэкаратыўнага (вітражы, фрэскі, мазаікі) і станковага жывапісу. У 1991 г. быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР (Беларускі саюз мастакоў). Працаваў на брэсцкім мастацкiм камбінаце «Мастацтва». З 1994 г. узначальвае «Творчую майстэрню А. Пашкевіча».

Дадатковая інфармацыя

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у горадах і вёсках засталося шмат дзяцей-сірот. У жніўні 1944 г., згодна з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама, для дзяцей загінуўшых воінаў і партызан, якія пражывалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, быў арганізаваны Кобрынскі спецыяльны дзіцячы дом № 1. На працягу 1944–1953 гг. у ім выхоўваліся дзеці-сіроты, якія засталіся без бацькоў.

23 верасня 1953 г. перайменаваны ў Кобрынскі дашкольны дзіцячы дом № 1. Установа адкрылася для дзяцей-сірот і дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Дзіцячы дом быў прызначаны выключна для дашкольнікаў, спецыялізаваўся на рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спачатку ён размяшчаўся ў трох будынках па вул. Матросава і ў адным — па вул. Савецкай. У 1968 г. пабудаваны новы будынак па вул. Спартыўнай, 59. Дырэктарам на момант заснавання была Зінаіда Сцяпанаўна Буракова, якую ў 1974 г. змяніла С. І. Клімава.

Тамара Пятроўна Лазнюха (Вайтовіч) нарадзілася 1 лістапада 1948 г. у в. Дамашыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу і Мінскі тэхналагічны тэхнікум (1972).

З 1966 г. Тамара Лазнюха жыве ў Пінску. Некаторы час працавала на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. У 1980 г. цяжка захварэла, у выніку чаго стала інвалідам І групы (фізічная нерухомасць). Дачцы было толькі 12, а сыну – 7, яны прынялі на сябе догляд за маці.

Дадатковая інфармацыя

Разалія Захараўна Фрыдзон (Гарніц) нарадзілася 2 лютага 1903 г. у в. Ліцвінава Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1920 г. працавала машыністкай у Полацкім акпрафсавеце (акруговая рада прафесійных саюзаў). З 1926 г. – старшыня акруговага саюза савгандльслужачых. Узначальвала аддзелы аховы здароўя ў Жлобіне, Дрысе, Расонах.

З 1937 г. па 1940 г. працавала загадчыцай аддзела пісьмаў у газеце «Большевик Беларуси» г. Барысава. У 1941 г. стала інструктарам Дзяржынскага райкама КП(б)Б і загадчыцай раённага аддзела аховы здароўя, дзе яе застала Вялікая Айчынная вайна.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 63 з 402