Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

У пошуках лепшых форм кіраўніцтва эканомікай і культурай лістападаўскі (1962) пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне аб пераходзе да вытворчага прынцыпу арганізацыйнай пабудовы партыі і з разлікам, што такая перабудова зробіць партыйнае кіраўніцтва народнай гаспадаркай больш канкрэтным і кваліфікаваным, павысіць адказнасць партыйных арганізацый за гаспадарчае будаўніцтва.

Баранавіцкая вобласць з адміністрацыйным цэнтрам у г. Баранавічы была створана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 4 снежня 1939 г. Вярхоўны Савет СССР 4 красавіка 1940 г. зацвердзіў стварэнне вобласці. Першапачаткова Баранавіцкая вобласць дзялілася на 8 паветаў: Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі.

Дадатковая інфармацыя

Пракуратура Кобрыншчыны бярэ пачатак з верасня 1939 г. Са снежня 1939 г. да пачатку Вялікай Айчыннай вайны пракурорам Кобрынскага раёна быў Сяргей Якаўлевіч Чэмаданаў. 1939–1941 гг. былі цяжкімі для пракуратуры: нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх, будаўніцтва школ і вучылішчаў, недапушчэнне спекуляцыі з харчаваннем, барацьба з прагуламі, уцягванне маёмасці грамадзян у калгасы і перадзел земляў. Але якім бы складаным не быў час, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян заўжды заставалася для пракурораў на першым месцы.

Дадатковая інфармацыя

Пінская вобласць з цэнтрам у г. Пінску была скасавана 8 студзеня 1954 г., яе раёны ўвайшлі ў склад Брэсцкай вобласці. Абласныя ўстановы скасаваны альбо былі пераўтвораны. Пінскі (Палескі) абласны драматычны тэатр быў пераведзены ў Магілёў і пераўтвораны ў Магілёўскі абласны драматычны тэатр. На яго месцы па вул. Чарняхоўскага, 36 пачаў сваю работу Пінскі гарадскі Дом культуры, які быў утвораны 3 мая 1954 г.

Дадатковая інфармацыя

Карэнны паварот у лёсе заходніх беларусаў, якія жылі ў складзе польскай дзяржавы, адбыўся ў 1939 г. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны надышоў перыяд безуладдзя, прадстаўнікі польскай адміністрацыі збеглі. 17 верасня 1939 г. часткі Чырвонай арміі перасеклі польскую мяжу на ўсходзе.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 61 з 434