Спадчына
19 жніўня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Валошына (1923–1998), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Фёдаравіч Валошын нарадзіўня 19 жніўня 1923 г. у в. Вялікая Камышэваха Барвенкаўскага раёна Харкаўскай вобласці ў сям’і служачых. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, працаваў токарам на заводзе ў г. Славянску.
У кастрычніку 1941 г. прызваны ў Чырвоную армію. З лістапада 1941 г. у дзеючай арміі на Варонежскім, Цэнтральным, Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім франтах. Вызваляў Беларусь і Польшчу ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У баях быў чатыры разы паранены (чацвёрты раз цяжка пад Варшавай).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Валошын Мікалай Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
6 кастрычніка 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Якава Дзмітрыевіча Янчанкі (1923–1999), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка БССР (1965), Ганаровага грамадзяніна г. Косава
Якаў Дзмітрыевіч Янчанка нарадзіўся 6 кастрычніка 1923 г. у в. Клоў Клімавічскага павета Гомельскай губерні (цяпер Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай, сямігадовай і сярэдняй школах суседніх вёсак. У трагічным 1941 г. скончыў Красавіцкую сярэднюю школу. Поўны вясёлкавых надзей на працяг вучобы, ён марыў паступіць у тэатральна-мастацкае вучылішча ў Маскве.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Янчанка Якаў Дзмітрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Косава
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Настаўнікі, Заслужаныя работнікі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
29 снежня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мілана Георгіевіча Настасіча (1923–1999), удзельніка Другой сусветнай вайны, военнага лётчыка, першага камандзіра 65-га Кобрынскага верталётнага палка
На працягу чатырох дзесяцігоддзяў жыццё Кобрына было непарыўна звязана з лёсам размешчанага тут верталётнага палка. У мінулым гэта быў асобны верталётны полк ВПС СССР і найстарэйшы верталётны полк у Беларусі. Першым яго камандзірам (унікальны выпадак у гісторыі савецкай авіяцыі) стаў сербскі лётчык падпалкоўнік Мілан Настасіч, які ўзначальваў полк з 1962 г. па 1970 г. Менавіта Мілан Георгіевіч Настасіч стаяў ля вытокаў фарміравання 65-й транспартна-баявой верталётнай базы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Настасіч Мілан Георгіевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Удзельнікі Другой сусветнай вйаны, Ваенныя лётчыкі, Афіцэры
- Установы Кобрынскі верталётны полк
25 сакавіка 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана (Леў Данілавіч Хама; 1963), архіерэя Рускай праваслаўнай царквы
Архіепіскап Іаан (пры нараджэнні Леў Данілавіч Хама) нарадзіўся 25 сакавіка 1963 г. у в. Калбаевічы Самбiрскага раёна Львоўскай вобласці Украінскай ССР. Закончыў сярэднюю школу. Служыў у Савецкай арміі (1982–1984). Закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1989) і экстэрнам – Маскоўскую духоўную акадэмію (1993).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Іаан (Хама)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Рэлігійныя дзеячы, Свяшчэннікі, Епіскапы
- Установы Брэсцкая праваслаўная епархія
1 верасня 2023 г. — 50 гадоў з дня адкрыцця дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Кобрына» (1973)
Кобрынскім гарадскім Саветам дэпутатаў працоўных 19 чэрвеня 1973 г. было прынята рашэнне аб адкрыцці сярэдняй школы № 6 у г. Кобрыне. Урачыстае адкрыццё школы ў новым чатырохпавярховым будынку па вул. Леніна, 71 адбылося 1 верасня 1973 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Школы, Навучальныя ўстановы
- Установы