Спадчына
27 лістапада 2024 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Хаіма Вейцмана (1874–1952), навукоўца-хіміка, палітыка, лідара сусветнай сіянісцкай арганізацыі, першага прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль (1949–1952)
Хаім Азрыэль Вейцман нарадзіўся 27 лістапада 1874 г. у мястэчку Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Озэр Вейцман (1850–1911), служыў чыноўнікам канторы па сплаве лесу. Маці, Хаіма-Рахель-Леа (1852–1939), нарадзілася ў Моталі, у 1920 г. перасялілася ў Эрэц-Ісраэль і пазней заснавала ў Хайфе першы дом для састарэлых. Сям’я была шматдзетнай, налічвала 15 дзяцей, з якіх Хаім быў трэцім.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вейцман Хаім
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь, Пінск
- Прадметы Хімікі, Палітычныя дзеячы, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
26 снежня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Сямёнавіча Палто (1929–2005), механізатара па вытворчасці цукровых буракоў, Героя Сацыялістычнай Працы (1965)
Павел Сямёнавіч Палто нарадзіўся 26 снежня 1929 г. у в. Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства ведаў цану нялёгка здабытага хлеба. У 1950–1952 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля звальнення ў запас малады чалавек вырашыў працаваць у калгасе. Дужыя, спрытныя рукі паспявалі ўсюды. Яго вясёлы характар, павага да старэйшых і ўменне даводзіць да канца самую складаную працу вылучалі сярод маладых калгаснікаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Палто Павел Сямёнавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Механізатары, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
12 снежня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Жука (1949), грамадскага дзеяча, краязнаўца, Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2019)
Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у в. Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жук Мікалай Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава, Заруддзе
- Прадметы Грамадзскія дзеячы, Эканамісты, Краязнаўцы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
21 снежня 2024 г. – 145 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна (1879–1953), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы, Героя Савецкага Саюза
Вісарыёнавіч Сталін (Джугашвілі) нарадзіўся 21 снежня 1879 г. (па іншых звестках у 1878 г.) у г. Горы ў Грузіі. Вучыўся ў Тыфліскай духоўнай семінарыі (1894–1899), быў выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць. Член РСДРП з 1898 г., бальшавік з 1903 г. У 1902–1913 гг. быў неаднаразова арыштаваны і сасланы ў Сібір. Паплечнік У. І. Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сталін Іосіф Вісарыёнавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Палітычныя дзеячы
- Установы
30 снежня 2024 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Мікалаевіча Скавародкі (1974), мастака
Ігар Мікалаевіч Скавародка нарадзіўся 30 снежня 1974 г. у в. Асьё Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Пышнянскую сярэднюю школу (1992), мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). У 1997–1998 гг. служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. З 1999 г. выкладае выяўленчае мастацтва ў СШ № 10 г. Брэста.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скавародка Ігар Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы