Спадчына
25 лістапада 2024 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Сямёнаўны Сідарук (1909–2001), удзельніка рэвалюцыйнага руху на Заходняй Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Праскоўя Сямёнаўна Сідарук нарадзілася 25 лістапада 1909 г у в. Ілаўск Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе біяграфія ў многім тыпічная для заходніх беларусаў, якія зведалі на сабе акупацыйны рэжым і панскі прыгнёт, з маладых гадоў уключаліся ў вызваленчую палітычную барацьбу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сідарук Праскоўя Сямёнаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын, Ілаўск
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Падпольшчыкі, Партызаны, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
14 студзеня 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Галіны Іванаўны Ліс (1964), паэтэсы, барда
Галіна Іванаўна Ліс нарадзілася 14 студзеня 1964 г. у пасёлку Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 г. скончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум, потым – Гомельскі кааператыўны інстытут.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ліс Галіна Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Лунінецкі раён, Багданаўка
- Прадметы Паэты
- Установы
28 студзеня 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Піліпавіча Ягадніцкага (1939–2015), паэта
Аляксандр Піліпавіч Ягадніцкі нарадзіўся 28 студзеня 1939 г. на Беласточчыне ў беларускай сялянскай сям’і. Дзяцінства Алеся прыпала на цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення краіны. Бацькі з маленства прывілі яму любоў да мілагучнай роднай мовы і адметных народных напеваў. Бацька добра спяваў, граў на гармоніку. Маці ведала мноства песень на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ягадніцкі Аляксандр Піліпавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Паэты
- Установы
2024 г. — 80 гадоў з часу абароны Дняпроўска-Бугскага канала ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Драгічынскі р-н; 1944)
На поўдзень ад Дняпроўска-Бугскага канала ў жніўні 1943 г. утварылася партызанская зона даўжынёй 70–80 км і ў глыб 50–60 км. Уплыў партызан распаўсюджваўся далёка за межамі гэтай «партызанскай рэспублікі». Непадалёку ад в. Сварынь Драгічынскага раёна быў створаны партызанскі аэрадром, які адыграў вялікую ролю ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Пінскага і Брэсцкага партызанскіх злучэнняў. Летам і восенню 1943 г. акупанты некалькі разоў спрабавалі захапіць вёскі ўздоўж канала. Асабліва цяжкія баі ішлі ля вёсак Адрыжын, Перакрысце, Кончыцы, Махро, Кублік, Белін, Зарэчка, Ляхавічы. У лютым – сакавіку 1944 г. партызаны гераічна вытрымалі 40-дзённую абарону на працягласці 50 км уздоўж канала. Абарона Дняпроўска-Бугскага канала вялася фарміраваннямі Брэсцкага і Пінскага партызанскіх злучэнняў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кавальскі Пётр Мамертавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Абарона Дняпроўска Бугскага канала
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Зарэчка, Дняпроўска Бугскі канал
- Прадметы Партызаны
- Установы Пінскае партызанскае злучэнне
28 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Пасля Мазырска-Калінкавіцкай аперацыі (студзень 1944 г.) 61-я армія Беларускага фронту за зіму і вясну 1944 г. прасунулася ўздоўж правага берага ракі Прыпяць і на захад да г. п. Ратна (Украіна). Тут савецкім войскам супрацьстаяла 2-я нямецкая армія, асноўныя сілы якой замацаваліся на левым беразе Прыпяці. На гэтым участку, асабліва ў сакавіку 1944 г., вяліся баі мясцовага значэння, у тым ліку на тэрыторыі паўднёвых раёнаў Брэстчыны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Вызваленне Беларусі, Вызваленне Брэстчыны
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкая вобласць, Брэсцкая вобласць, Пінская вобласць
- Прадметы
- Установы