Спадчына
2025 г. — 225 гадоў з часу незаконнага пераводу князем Юзафам Радзівілам мяшчан Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1800) у саслоўе сялян, які быў адменены Мазырскім павятовым судом у 1836 г.
Старажытны Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці заўсёды быў свабодным. Калі адбывалася запрыгоньванне сялян, яго жыхары сталі членамі саслоўя свабодных мяшчан. Мяшчане былі падатным саслоўем: плацілі падымное, ардыншчыну, выконвалі іншыя абавязкі. У 1558 г. Гарадок Давыдаў стаў прыватнаўладальніцкім горадам князёў Радзівілаў, уваходзіў у Клецкую ардынацыю. Гараджане жылі на зямлі князя, мелі зямельныя надзелы, якія арандавалі ў князя, за што павінны былі плаціць чынш і адбываць паншчыну, выконваць замкавыя, дарожныя і іншыя павіннасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Радзівіл Юзаф Мікалай
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Мяшчане, Сяляне
- Установы
2025 г. — 30 гадоў з часу заснавання музея гісторыі г. Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1995), філіяла Столінскага раённага краязнаўчага музея
Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую і адметную гісторыю. Заснаваны ў 1100 г. валынскім князем Давыдам Ігаравічам, унукам Яраслава Мудрага. Паселішча месцілася на насыпной гары правага берага ракі Гарынь. У ХIV – пачатку ХVІІІ стст. тут існаваў драўляны замак, дасюль захавалася гарадзішча «Замкавая гара». Удзельнае Гарадзецкае княства Трокскага ваяводства ў 1509 г. было далучана да Пінскага княства. З 1551 г. — прыватнаўласніцкі горад князёў Радзівілаў з Магдэбургскім правам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бразоўскі Мікалай Паўлавіч, Шэлехаў Міхаіл Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Краязнаўчыя музеі, Краязнаўцы
- Установы Столінскі раённы краязнаўчы музей, Музей гісторыі г. Давыд Гарадка
25 ліпеня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Надзеі Рыгораўны Дземянчук (1940–2001), заслужанага работніка культуры Беларускай ССР (1991)
Надзея Рыгораўна Дземянчук нарадзілася 25 ліпеня 1940 г. у в. Песценькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З ранняга дзяцінства дзяўчынку вабіла літаратура: любіла чытаць аб прыгодах і падарожжах, гістарычныя кнігі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дземянчук Надзея Рыгораўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын, Песценькі
- Прадметы Бібліятэкары, Работнікі культуры, Паркі культуры і адпачынку, Дырэктары, Заслужаныя работнікі
- Установы Кобрынскі парк імя А. В. Суворава, Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка
16 красавіка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Васільеўны Мірановіч (1949–2025), журналіста, рэдактара, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна (2021)
Валянціна Васільеўна Мірановіч нарадзілася 16 красавіка 1949 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Закончыла сярэднюю школу ў 1966 г. і прыйшла працаваць літаратурным супрацоўнікам у столінскую раённую газету «Навіны Палесся». У 1972 г. завочна закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мірановіч Валянціна Васільеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столін, Давыд Гарадок
- Прадметы Журналісты, Ганаровыя грамадзяне
- Установы «Навіны Палесся», рэдакцыя газеты
15 лютага 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Канстанцінавіча Кабушкіна (1915–1943), удзельніка Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
Іван Канстанцінавіч Кабушкін нарадзіўся 15 лютага 1915 г. у в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Гэта быў самы разгар Першай сусветнай вайны, летам 1915 г. нямецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Беларусі. Сям’я Кабушкіных, ратуючыся, пакінула родную вёску і адправілася на ўсход.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кабушкін Іван Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Баранавіцкі раён, Малахоўцы, Кабушкіна
- Прадметы Падпольшчыкі, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы