Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

 

Юрый Феадосьевіч Вайтовіч нарадзіўся 24 верасня 1964 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу № 10 г. Пінска (1981), прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 88 г. Пінска (1982). Служыў у Савецкай арміі (1982–1983). Працаваў у раённым вузле сувязі, мастаком-афарміцелем ў будаўнічым трэсце № 2 г. Пінска.

З 1984 г. Юрый Вайтовіч нёс кліраснае паслушанне пры храме Кірыла і Мяфодзія ў в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна, з 1986 г. – пры саборы Варвары г. Пінска. Мінтрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам (Вахрамеевым) 28 снежня 1986 г. рукапаложаны ў дыяканы. У 1987 г. назначаны ў клір Троіцкага храма ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна, у 1988 г. – у клір храма Праабражэння Гасподняга ў г. п. Лагішын Пінскага раёна.

Дадатковая інфармацыя

 

 

Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Двума днямі раней на ўсіх чыгунках Беларусі пранёсся шквал «Рэйкавай вайны». За адну ноч партызаны і падпольшчыкі вывелі са строю ўсе чыгуначныя камунікацыі, паралізаваўшы тыл гітлераўскай арміі.

 

Вячаслаў Іосіфавіч Дыдышка нарадзіўся 10 сакавіка 1949 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вячаслаў пачаў гуляць у шахматы дома. З пяці братоў будучага майстра, двое – Міхаіл і Уладзімір – былі першаразраднікамі па гульні ў шахматы.

У дванаццаць гадоў Вячаслаў Дыдышка прыняў удзел ў Рэспубліканскіх шахматных спаборніцтвах сярод школьнікаў. Шахматную тэорыю ведаў горш за аднагодкаў, але ўжо і на той час вылучаўся сваім асаблівым стылем.

За гады вучобы ў Рэспубліканскай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце спартыўнага профілю (Мінск) ён хутка прагрэсіраваў. У 16 гадоў Вячаслаў Дыдышка стаў чэмпіёнам БССР сярод дарослых і пасля гэтага яшчэ чатыры гады заваёўваў гэта званне.

Дадатковая інфармацыя

 

У г. Маларыце Брэсцкай вобласці аптэка была ўжо ў канцы ХІХ ст. У 1897 г. у Маларыце пражывала 1275 чалавек, было 203 двары, сельскае народнае вучылішча, дзве лесапільні, шпалапрапітачны і цагляны заводы, млын і аптэка.

У час Першай сусветнай вайны на асаблівым рахунку знаходзіліся лекавыя і медыцынскія прэпараты, між тым, некаторыя аптэкары прадавалі іх насельніцтву. Урачэбны інспектар Гродзенскага губернскага ўпраўлення 14 лютага 1915 г. даслаў Брэсцкаму павятоваму спраўніку дэпешу: «Урачэбнае аддзяленне просіць вас высветліць, хто ў гэты момант кіруе сельскай аптэкай у вёсцы Маларыта і, калі кіраўніка няма, неабходна абавязаць уладальніка аптэкі спыніць водпуск лекавых сродкаў без рэцэптаў лекараў і практыкуючых асоб».

Дадатковая інфармацыя

 

Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч нарадзіўся 15 лютага 1919 г. у в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1930 г. паступіў вучыцца ў Клецкую беларускую гімназію. У гэтым жа годзе Міша стаў піянерам-падпольшчыкам, разам з сябрамі ён расклейваў лістоўкі, а ў дні рэвалюцыйных святаў вывешваў чырвоныя флагі. За падпольную дзейнасць быў выключаны з гімназіі.

Старонка 45 з 402