Спадчына
1 сакавіка 2024 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Герасімавіча Будзько (1914–2002), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэта
Фёдар Герасімавіч Будзько (01.03.1914 – 2002) нарадзіўся 1 сакавіка 1914 г. у п. Чырвоная Слабада (цяпер Салігорскага раёна Мінскай вобласці). У 1929 г. закончыў курсы пры Слуцкім педагагічным вучылішчы, у 1935 г. – Мінскі тэхнікум фізічнай культуры, у 1939 г. – шасцімесячныя курсы журналістыкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Будзько Фёдар Герасімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Пружаны
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Паэты
- Установы
14 сакавіка 2024 г. — 50 гадоў з дня ўводу ў эксплуатацыю Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній (1974)
Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній – адзін з буйнейшых станкабудаўнічых заводаў СНД і Еўропы. Рашэнні аб яго будаўніцтве прынялі Савет Міністраў СССР і Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР у 1969 г. Новы завод быў павінен забяспечыць мадэрнізацыю і тэхнічнае пераабсталяванне вялікага шэрагу прамысловых прадпрыемстваў краіны. Прадугледжвалася, што і яго тэхнічнае абсталяванне будзе на самым высокім узроўні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Заводы
- Установы Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній
4 сакавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Сяргея Аляксеевіча Гардуна (1959–2022), праваслаўнага святара, кандыдата багаслоўя, прафесара, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2018)
Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька,Аляксей Іванавіч Гардун, працаваў у калгасе «Новае жыццё», маці, Аляксандра Іванаўна, – у сталовай. Уся сям’я была веруючая, і гэта было вызначальным у далейшым лёсе Сяргея. Вучыўся ў Дзівінскай сярэдняй школе. У 5–6 класе ў хлопчыка была мара стаць настаўнікам, а калі ў 8 класе прачытаў Евангелле, з’явілася жаданне глыбей пазнаць Свяшчэннае Пісанне, багаслоўе і стаць свяшчэннікам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гардун Сяргей Аляксеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Дзівін
- Прадметы Свяшчэннікі, Рэлігійныя дзеячы, Прафесары, Лаўрэаты прэмій
- Установы
20 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Чыквіна (1959), мастака, разьбяра па дрэве, народнага майстра Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Мікалаевіч Чыквін нарадзіўся 20 красавіка 1959 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Дзмітровіцкай сярэдняй школе. Пушчанская зямля з яе прыгожымі краявідамі, на якой прайшло дзяцінства Уладзіміра, не магла не крануць душу хлапчука. Марыў стаць лесніком, але выбраў рамяство разьбяра па дрэве.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чыквін Уладзімір Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын, Камянецкі раён, Высокае
- Прадметы Народныя майстры, Мастакі, Разьбяры па дрэве
- Установы
18 мая 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Міхайлавіча Кірычука (1949), кандыдата тэхнічных навук, доктара сацыялагічных навук, палітыка, дзяржаўнага дзеяча
Сцяпан Міхайлавіч Кірычук нарадзіўся 18 мая 1949 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Яго бацька, Міхаіл Якаўлевіч Кірычук, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пачатковую школу Сцяпан Кірычук закончыў у роднай вёсцы, васьмігодку – у в. Дзямідаўшчына, што ў трох кіламетрах ад в. Мазуры. Далей вучыцца трэба было ў в. Гарадзец, што за 11 км ад роднай вёскі. На сямейным савеце вырашана было паступаць у Брэсцкі чыгуначны тэхнікум.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кірычук Сцяпан Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Мазуры, Цюмень
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Палітыкі, Вучоныя
- Установы