Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

 

Юрый Уладзіміравіч Мазалевіч нарадзіўся 4 лютага 1964 г. у в. Моладава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У г. Баранавічы Брэсцкай вобласці жыве з 1979 г. Працоўную біяграфію распачаў з навучання ў Баранавіцкім прафесійна-тэнічным вучылішчы машынабудавання № 118. Па заканчэнні працаваў на заводзе паточных ліній.

Дадатковая інфармацыя

 

Міхаіл Мацвеевіч Русін нарадзіўся ў жніўні 1929 г. на хутары вёскі Вялікая Лотва Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і простых сялян Матвея Філіпавіча і Вольгі Мікалаеўны Русінаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Русін закончыў Ляхавіцкую сярэднюю школу. Любоў да матэматыкі і фізікі прывіў настаўнік матэматыкі Амбросій Іванавіч Рагоўскі.

Дадатковая інфармацыя

 

Раіса Георгіеўна Запарожчанка нарадзілася 25 лютага 1944 г. у в. Мярніца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускніца Стрыгаўскай сярэдняй школы 1961 г. Паступіла на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончылаў 1966 г.

Дадатковая інфармацыя

 

Аляксандр Мікалаевіч Дудук нарадзіўся 27 студзеня 1929 г. у в. Нарашэвічы Несвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Клецкага раёна Мінскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў 7 класаў. У час вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. З верасня 1943 г. – партызан спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

Дадатковая інфармацыя

 

Леанід Ціханавіч (Леон Танхелевіч) Левін нарадзіўся 23 сакавіка 1869 г. у г. Высока-Літоўску Гродзенскай губерніі (цяпер г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Гадаваўся ў небагатай сям’і настаўніка старажытнаяўрэйскай мовы (па іншых дадзеных – адваката). Сярэднюю адукацыю Леанід Левін атрымаў у Брэст-Літоўскай прагімназіі (чатыры класы) і Прылуцкай гімназіі, якую скончыў у 1889 г. з залатым медалём. У тым жа годзе паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра, які скончыў у 1894 г.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 47 з 402