Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Дакладная дата стварэння Маларыцкай раённай пракуратуры не ўстаноўлена. Аб даваенным і ваенным перыядзе гісторыі пракуратуры раёна якіх-небудзь дадзеных у архіве Маларыцкага раёна не маецца.

У час Вялікай Айчыннай вайны двое супрацоўнікаў абласной пракуратуры Іосіф Панкоў і Надзея Георгіеўна Калаціліна хаваліся ў Маларыце і з'яўляліся членамі Маларыцкай антыфашысцкай арганізацыі. Ад рук фашыстаў загінуў пракурор вобласці Іосіф Панкоў.

Дадатковая інфармацыя

Якуб Сулейманавіч Шынкевіч нарадзіўся 16 красавіка 1884 г. у мястэчку Ляхавічы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці) у сям’і татарскага землеўладальніка Сулеймана Шынкевіча і яго жонкі Фацімы. Меў брата Мустафу Шынкевіча, старшыню грамадства польскіх татар, і сястру Аміну.

Якуб Шынкевіч вучыўся ў розных пачатковых школах, затым у пятнаццацігадовым узросце быў залічаны ў трэці клас рэальнага вучылішча ў Мінску, дзе навучаўся ў 1899–1904 гг. У 1904–1910 г. вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. У 1912 г. паступіў на ўсходнезнаўчае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургаскага ўніверсітэта.

Дадатковая інфармацыя

 

Георгій Рыгоравiч Гулюк нарадзіўся 23 ліпеня 1944 г. у в. Дварэц (Яромічы) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Паўлавіч Гулюк, равеснік Кастрычніцкай рэвалюцыі, якому давялося прайсці Вялікую Айчынную вайну, сустрэць Перамогу ў Берліне ў званні старшага сяржанта. Разам з жонкай Соф'яй Мяфодзьеўнай выгадавалі дачку Галіну і сына Георгія.

Дадатковая інфармацыя

Мікалай Васільевіч Амялюсік нарадзіўся 15 сакавіка 1949 г. у в. Стаўкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, потым – у сярэдняй школе в. Міжлессе, атэстат сталасці атрымаў у вячэрняй школе рабочай моладзі. Працоўную дзейнасць пачаў на Бярозаўскім масласырзаводзе.

Дадатковая інфармацыя

Савет Народных Камісараў БССР 10 снежня 1939 г. прыняў пастанову № 1145 «Аб арганізацыі пажарнай аховы ў заходніх абласцях Беларускай ССР», у адпаведнасці з якой былі створаны інспекцыі пажарнай аховы УНКУС па Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях, а ўся пажарная ахова арганізавана па існуючым у БССР прынцыпе і пажарная ахова НКУС БССР пераўтварылася ў аддзелы пажарнай аховы.

Маларыцкая пажарная служба размясцілася ў невялікім будынку па вул. Чырвонаармейскай. Аб даваенным перыядзе дзейнасці пажарных звестак вельмі мала, відавочна, што развіццю пажарнай службы перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Старажылы распавядаюць, як 22 чэрвеня 1941 г. пылала Маларыта, абстраляная нямецкімі захопнікамі. Гарэў увесь цэнтр, мала якія будынкі ўцалелі.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 72 з 434