Спадчына
9 жніўня 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Паўлавіча Падпалава (1958), вучонага ў галіне клінічнай медыцыны, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя
Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў нарадзіўся 9 жніўня 1958 г. у в. Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975–1981 гг. вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, які скончыў Ленінскім стыпендыятам. З 1981 г. па 1983 г. працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Віцебскага медінстытута пад кіраўніцтвам аднаго з вядучых кардыёлагаў рэспублікі, выдатнага клініцыста і педагога, прафесара А. Г. Даўгяла.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Імянін
- Прадметы Урачы, Медыцынскія работнікі, Вучоныя, Прафесары, Заслужаныя дзеячы
- Установы
12 красавіка 2023 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Анатоля Паўлавіча Рубановича (1908–1970), мастака, паэта, настаўніка
Анатоль Паўлавіч Рубановіч нарадзіўся 12 красавіка 1908 г. у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ў сям’і праваслаўнага святара Паўла Адамавіча Рубановіча (1876–1940), ураджэнца Пінскага павета Мінскай губерні. У 1927 г. Анатоль Рубановіч прыехаў з Мінска ў вёску Махро Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці), куды для службы ў мясцовай Петрапаўлаўскай царкве быў накіраваны яго бацька.
Анатоль Рубановіч атрымаў добрую адукацыю. Здольнасці да малявання ў падлетка праявіліся даволі рана. Першай прыступкай да ведаў для Анатоля стала мастацкае вучылішча ў Варшаве, куды ён трапіў па спецыяльнай праграме для адораных беларусаў, якая ўключала ў сябе і вучобу за мяжой. Далей ён удасканальвае сваё майстэрства ў Вене і Парыжы, адкуль вяртаецца ў стаўшую яму роднай вёску сапраўдным мэтрам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рубановіч Анатоль Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Махро
- Прадметы Мастакі, Настаўнікі, Паэты
- Установы
1 ліпеня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Саўчыца (1953), заслужанага работніка прамысловасці Беларусі, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2013)
Аляксандр Васільевіч Саўчыц нарадзіўся 1 ліпеня 1953 г. у в. Остранка Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Пінскі мясамалочны тэхнікум (1972), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1989). У 1976 г. прыйшоў працаваць на Брэсцкі малочны камбінат, дзе прайшоў шлях ад слесара, інжынера па тэхніцы бяспекі, эканаміста да дырэктара.
У 1998 г. А. В. Саўчыц узначаліў завод, які перажываў крызіс. Лідар па натуры, чалавек дзеясны, ён востра перажываў няпростыя для прадпрыемства часы. З першых дзён свайго кіраўніцтва ўзяў курс на тэхнічную мадэрнізацыю вытворчасці, прыцягненне высокакваліфікаваных кадраў. Вывучаў лепшыя сусветныя тэхналогіі, шукаў інвестараў, веў перамовы і сваім энтузіязмам падтрымліваў увесь калектыў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Саўчыц Аляксандр Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гаспадарчыя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы «Савушкін прадукт» ААТ
23 верасня 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Сцяпанавіча Пойты (1948), доктара тэхнічных навук, прафесара, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2014)
Пётр Сцяпанавіч Пойта нарадзіўся 23 верасня 1948 г. у в. Харсы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1972). Служыў у Савецкай арміі.
Працоўную біяграфію Пётр Пойта пачаў у 1974 г. на пасадзе асістэнта на кафедры аснаванняў, фундаментаў і інжынернай геалогіі Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Выкладчык кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый. У 1986–1988 гг. — загадчык кафедры асноў і фундаментаў. У 1988–2009 гг. — загадчык кафедры асноў, фундаментаў, інжынернай геалогіі і геадэзіі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пойта Пётр Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Вучоныя, Прафесары, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
7 студзеня 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Юрыя Аляксандравіча Іванова (1943–2021), кандыдата педагагічных навук, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкага раёна (2014)
Юрый Аляксандравіч Іваноў нарадзіўся 7 студзеня 1943 г. у в. Дубкі Іздзешкаўскага (цяпер Сафонаўскага) раёна Смаленскай вобласці. Маці памерла ў час родаў, а бацька загінуў на фронце. Выхоўвала Юрыя цёця — маміна сястра. Пасля вайны ў Брэсце служыў пагранічнікам яго дзядзя, які забраў сястру з Юрыем з вёскі, дзе яны бедавалі, туліліся ў зямлянцы. Для Юрыя Брэст стаў родным горадам.
З адзнакай закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія» (1969). Працаваў старшынёй студэнцкага прафкама істытута (1969–1973). У 1973–1983 гг. — дырэктар школ у Кобрынскім і Брэсцкім раёнах. Дырэктар Знаменскай, Гершонскай і Тамашоўскай сярэдніх школ, у апошняй стаў адным са стваральнікаў музея касманаўтыкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Іваноў Юрый Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Брэст
- Прадметы Педагогі, Вучоныя, Ганаровыя грамад зяне
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна