Спадчына
15 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Гаўрылавіча Мінкевіча (1919–1987), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, заслужанага настаўніка БССР
Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч нарадзіўся 15 лютага 1919 г. у в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1930 г. паступіў вучыцца ў Клецкую беларускую гімназію. У гэтым жа годзе Міша стаў піянерам-падпольшчыкам, разам з сябрамі ён расклейваў лістоўкі, а ў дні рэвалюцыйных святаў вывешваў чырвоныя флагі. За падпольную дзейнасць быў выключаны з гімназіі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мінкевіч Міхаіл Гаўрылавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Гулічы
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Настаўнікі, Дзяржаўныя дзеячы, Міністры
- Установы
8 красавіка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ігара Васільевіча Соўпеля (1949), вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара
Ігар Васільевіч Соўпель нарадзіўся 8 красавіка 1949 г. у в. Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускнік Гарадзецкай сярэдняй школы (1966). У 1971 г. скончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Матэматыка».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Соўпель Ігар Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Гарадзец
- Прадметы Матэматыкі, Вучоныя, Прафесары
- Установы
30 мая 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Мікалаеўны Тарымы (1959), мастацтвазнаўца, музейнага работніка
Ірына Мікалаеўна Тарыма нарадзілася 30 мая 1959 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 19 у 1976 г. прынята ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У 1977 г. паступіла на завочнае аддзяленне факультэта тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Закончыла ВНУ у 1983 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Тарыма Ірына Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Музейныя работнікі, Мастацтвазнаўцы
- Установы Брэсцкі абласны краязнаўчы музей
13 лютага 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Канстанцінавіча Санько (1949), кампазітара, кандыдата мастацтвазнаўства
Анатоль Канстанцінавіч Санько нарадзіўся 13 лютага 1949 г. у в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і настаўнікаў. З дзяцінства выхоўваўся ў атмасферы шчырага захаплення музыкай, галоўным носьбітам якой была яго маці Ангеліна Антонаўна. Менавіта ёй абавязаны Анатоль сваёй зацікаўленасцю музычным мастацтвам. Чалавек па натуры актыўны і цікавы, яна многа сіл аддавала сваёй рабоце, прымала актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, доўгі час кіравала школьным хорам. Яна першая заўважыла схільнасць сына да музыкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Санько Анатоль Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Крывошын
- Прадметы Кампазітары, Мастацтвазнаўцы
- Установы
6 лютага 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Таццяны Юр’еўны Шульгі (1954), паэткі, журналіста
Таццяна Юр’еўна Шульга нарадзілася 6 лютага 1954 г. у г. Воткінск (Удмурцкая АССР) у сям'і ваеннаслужачага. Сям’я пераязджала па месцы службы бацькі, таму Таццяна вучылася ў розных школах, атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымала ў СШ № 6 г. Йашкар-Алы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шульга Таццяна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Паэты
- Установы