Спадчына
14 снежня 2023 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцэвічаў» у в. Скокі (Брэсцкі р-н; 2013)
Сядзібна-паркавы ансамбль ХVІІІ ст. у в. Скокі Брэсцкага раёна – помнік архітэктуры барока і садова-паркавага мастацтва, адзін з нямногіх на Беларусі, што цудам захаваўся да нашага часу. Планіроўка ансамбля рэгулярная сіметрычна-восевая, у цэнтры знаходзіцца двухпавярховы панскі дом. Аднапавярховыя бакавыя флігелі і капліца-пахавальня не зберагліся. За домам – парк рэгулярнага тыпу з цэнтральнай і дзвюма бакавымі паралельнымі алеямі, якія выходзяць да ракі Лясная.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Нямцэвіч Юліян Урсын
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Скокі
- Прадметы Музеі, Помнікі архітэктуры
- Установы Музей «Сядзіба Нямцэвічаў»
4 лютага 2024 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Уладзіміравіча Мазалевіча (1964), паэта
Юрый Уладзіміравіч Мазалевіч нарадзіўся 4 лютага 1964 г. у в. Моладава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У г. Баранавічы Брэсцкай вобласці жыве з 1979 г. Працоўную біяграфію распачаў з навучання ў Баранавіцкім прафесійна-тэнічным вучылішчы машынабудавання № 118. Па заканчэнні працаваў на заводзе паточных ліній.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мазалевіч Юрый Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Паэты
- Установы
2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мацвеевіча Русіна (1929–1982), дацэнта, кандыдата фізіка-матэматычных навук
Міхаіл Мацвеевіч Русін нарадзіўся ў жніўні 1929 г. на хутары вёскі Вялікая Лотва Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і простых сялян Матвея Філіпавіча і Вольгі Мікалаеўны Русінаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Русін закончыў Ляхавіцкую сярэднюю школу. Любоў да матэматыкі і фізікі прывіў настаўнік матэматыкі Амбросій Іванавіч Рагоўскі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Русін Міхаіл Мацвеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Вялікая Лотва
- Прадметы Вучоныя, Матэматыкі
- Установы
25 лютага 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Раісы Георгіеўны Запарожчанкі (1944), доктара фізіка-матэматычных навук
Раіса Георгіеўна Запарожчанка нарадзілася 25 лютага 1944 г. у в. Мярніца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускніца Стрыгаўскай сярэдняй школы 1961 г. Паступіла на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончылаў 1966 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Запарожчанка Раіса Георгіеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Мярніца, Стрыгава
- Прадметы Вучоныя, Фізікі
- Установы
27 студзеня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Дудука (1929–2009), Героя Сацыялістычнай Працы (1986), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР
Аляксандр Мікалаевіч Дудук нарадзіўся 27 студзеня 1929 г. у в. Нарашэвічы Несвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Клецкага раёна Мінскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў 7 класаў. У час вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. З верасня 1943 г. – партызан спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дудук Аляксандр Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Мір
- Прадметы Партызаны, Аграномы, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы Агракамбінат «Мір»