Спадчына
27 лютага 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Расціслава Мацвеевіча Бензерука (1944), празаіка, паэта, журналіста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2008)
Расціслаў Мацвеевіч Бензярук нарадзіўся 27 лютага 1944 г. у в. Стрыганецкія Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька загінуў на фронце пры вызваленні Польшчы, маці давялося самой гадаваць сыноў – Паўла і Расціслава.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бензярук Расціслаў Мацвеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Жабінка, Стрыганецкія Бусні
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Журналісты
- Установы
2024 г. — 80 гадоў з часу заснавання ААТ «Маларыцкая райаграпрамтэхніка» (1944)
Неўзабаве пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў г. Маларыта Брэсцкай вобласці ў жніўні 1944 г. на базе лесапільнага завода была створана Маларыцкая машынна-трактарная станцыя (МТС). Першым дырэктарам быў прызначаны Георгій Волкаў, былы партызан атрада імя Жукава, старшым механікам – Іван Іванавіч Клокаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Прадпрыемствы
- Установы Маларыцкая райаграпрамтэхніка
20 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня вызвалення г. Кобрына і Кобрынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Аперацыя па вызваленні Беларусі пад кодавай назвай «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. 3 ліпеня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца нашай рэспублікі Мінск. Кожны дзень прыносіў звесткі аб вызваленні ўсё новых гарадоў і вёсак.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вызваленне Беларусі, Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы
- Установы
2024 г. — 60 гадоў з часу заснавання Маларыцкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў (1964)
Гісторыя Маларыцкай дзіцячай музычнай школы бярэ свой пачатак у 1964 г., калі яна функцыянавала як філіял Кобрынскай дзіцячай музычнай школы і адразу ж прыцягнула 20 навучэнцаў.
Афіцыйна школа ў г. Маларыце была адкрыта рашэннем Брэсцкага аблвыканкама з 1 верасня 1965 г. На той час ужо было 67 навучэнцаў. Першым дырэктарам быў Л. П. Вінаградаў. Для размяшчэння ўстановы быў выдзелены былы будынак Дома піянераў і школьнікаў. Былі створаны класы баяна, акардэона і фартэпіяна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Школы мастацтваў
- Установы Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў
17 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Іванавіча Ганчука (1954), журналіста, фотакарэспандэнта, паэта
Аляксей Іванавіч Ганчук нарадзіўся 17 студзеня 1954 г. у в. Навасёлкі Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Тэвельскую пачатковую школу, затым працягнуў вучобу ў Стрыгаўскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў сямі кіламетрах ад дома.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ганчук Аляксей Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Жабінка, Кобрынскі раён, Навасёлкі
- Прадметы Паэты, Журналісты, Фатографы
- Установы