Спадчына
8 студзеня 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Васіля Сцяпанавіча Папова (1894–1967), военачальніка, удзельніка вызвалення Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васіль Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у станіцы Праабражэнская Хапёрскай акругі (цяпер г. п. Кіквідзе Валгаградскай вобласці) у сям’і данскога казака. Закончыў настаўніцкую семінарыю. У 1916 г. прызваны ў Рускую імператарскую армію, закончыў школу прапаршчыкаў. Камандаваў узводам у Данскім казачым палку, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Папоў Васіль Сцяпанавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Першай сусветнай вайны, Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі, Генералы, Героі Савецкага Саюза
- Установы
2024 г. — 230 гадоў з пачатку дзейнасці Косаўскіх суконных прадпрыемстваў (Івацэвіцкі р-н; 1794–1914)
Вядучай галіной прамысловасці Беларусі ў першай палове ХІХ ст. заставалася суконная. У цыркуляры міністра ўнутраных спраў за 1808 г. указвалася на неабходнасць павелічэння колькасці суконных мануфактур у беларускіх губернях. З мэтай заахвочвання стваральнікам суконных прадпрыемстваў даваліся дзяржаўныя пазыкі, аказвалася дапамога ў найме працоўнай сілы. Суконныя прадпрыемствы былі пастаўшчыкамі сукна для арміі,урад быў зацікаўлены ў іх развіцці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пуслоўскі Вацлаў
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Косава
- Прадметы Фабрыкі, Мануфактуры
- Установы Косаўскія суконныя прадпрыемствы
22 лістапада 2024 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Андрэеўны Мелісевіч (1914–1988), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Яўгенія Андрэеўна Мелісевіч нарадзілася 22 лістапада 1914 г. у в. Белавусаўшчына Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і малазямельных сялян. Ужо з дванаццаці гадоў Яўгенія пачала працаваць на панскім агародзе, з чатырнаццаці гадоў разам з маці даіла панскіх кароў. З 1939 г. працавала ў саўгасе «Белавусаўшчына», які быў створаны на базе панскага маёнтка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мелісевіч Яўгенія Андрэеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Белавусаўшчына
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Даяркі
- Установы
27 снежня 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Адама Аўтаномавіча Машчыца (1912–1980), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Лунінца
Адам Аўтаномавіч Машчыц нарадзіўся 27 снежня 1912 г. у в. Махновічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Мазырскага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і селяніна. Бацька загінуў на Першай сусветнай вайне, маці памерла ў 1922 г. Сірата бадзяўся па чужых сем’ях. У шаснаццаць гадоў пачаў працоўны шлях рабочым лесапільнага завода.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Машчыц Адам Аўтаномавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Лунінец
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
23 снежня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Фёдаравіча Грышкаўца (1953), журналіста, паэта, перакладчыка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2020)
Валерый Фёдаравіч Грышкавец нарадзіўся 23 снежня 1953 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. З дзевятага класа пайшоў працаваць на завод, вучыўся ў вячэрняй школе. Служыў у Савецкай арміі (Семіпалацінская вобласць; 1973–1975). Працаваў на розных пасадах: слесарам, электрыкам, матросам на рачным флоце, вінаградарам у Крыму, геолагаразведчыкам у Іркуцкай вобласці, рабочым на будоўлях у Бураціі і Літве.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грышкавец Валерый Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Паэты, Пісьменнікі, Журналісты
- Установы