Спадчына
9 мая 2023 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Кісялёва (1903–1982), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, першага сакратара Брэсцкага абкама КП(б)Б у 1939–1940 гг.
Мікалай Васільевіч Кісялёў нарадзіўся 9 мая 1903 г. у в. Барнук Гарадзішчанскага павета Пензенскай губерні (цяпер Пензенскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У 1922 г. закончыў дзевяцігадовую школу ў сяле Забораўка Сімбірскай губерні. У 1922–1923 гг. вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў г. Сызрані Сімбірскай губерні. У 1923–1925 гг. – інструктар, загадчык аддзела павятовага камітэта РКСМ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кісялёў Мікалай Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўныя дзеячы, Партыйныя дзеячы
- Установы Брэсцкі абкам КПСС
15 верасня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Логінава (1923–1966), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Уладзімір Іванавіч Логінаў нарадзіўся 15 верасня 1923 г. у г. Белая Царква Кіеўскай губерні (цяпер Кіеўскай вобласці) у сям’і рабочага. У 1941 г. закончыў дзесяцігодку.
У Чырвонай арміі з ліпеня 1941 г. У 1942 г. закончыў Омскае ваеннае пяхотнае вучылішча. З красавіка 1942 г. – камандзір узвода супрацьтанкавых ружаў 157-га Маскоўскага ўмацаванага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Логінаў Уладзімір Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
10 снежня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Зайцава (1938), паэта
Мікалай Фёдаравіч Зайцаў нарадзіўся 10 снежня 1938 г. у в. Аляксандрава Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Дзіцячыя гады прайшлі ў в. Волька Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька быў франтавіком. У 1955 г. Мікалай скончыў Востраўскую сярэднюю школу Ляхавіцкага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Зайцаў Мікалай Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Ляхавіцкі раён, Волька
- Прадметы Паэты
- Установы
9 ліпеня 2023 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Царыцына (1923–2004), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
Канстанцін Іванавіч Царыцын нарадзіўся 9 ліпеня 1923 г. у в. Калупаева Старыцкага павета Цвярской губерні (цяпер Ржэўскага раёна Цвярской вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў сямігодку ў сяле Малагіне. У 1938 г. пераехаў у Ленінград, закончыў сярэднюю школу № 16, працаваў вучнем слесара.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Царыцын Канстанцін Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
27 лютага 2023 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Захара Філімонавіча Паплаўскага (1898–1965), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху
Захар Філімонавіч Паплаўскі нарадзіўся 12 сакавіка 1898 г. у беднай сялянскай сям’i ў в. Буякі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласцi). Падлеткам парабкаваў, працаваў у маёнтку Райскага.
У 1915 г. у сувязi з наблiжэннем фронту Першай сусветнай вайны сям’я выехала ў Самарскую губерню. Пэўны час Захар працаваў на суконнай фабрыцы ў Самары. У 1917 г. прызваны ў Рускую армiю, ваяваў на Заходнім фронце ў складзе 3-й Заамурскай артылерыйскай брыгады пад Цярнопалем. Уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу, прымаў удзел у салдацкiх выступленнях, член салдацкага рэвалюцыйнага камітэта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Паплаўскі Захар Філімонавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкi раён, Буякi, Брэст
- Прадметы Удзельнікі Першай сусветнай вайны, Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны
- Установы